Знайсці
18.10.2023 / 19:5517РусŁacБел

Адкрыццё цэнтральнай плошчы ў Новай Баравой наведаў ледзь не ўвесь квартал ФОТЫ

У мінулыя выхадныя ў Новай Баравой пад Мінскам прайшло гучнае адкрыццё цэнтральнай плошчы авіяцыйнай тэматыкі, прызначанай для правядзення мерапрыемстваў. Першай буйной падзеяй стаў святочны кірмаш з удзелам топавых рэзідэнтаў фуд-корта гарадскога пікніка Vulitsa Ezha, піша Blizko.by.

Па адчуваннях рэпарцёраў, на свяце былі жыхары ледзь не ўсяго жылога комплексу: смачныя стравы ва ўсіх установах разляталіся як гарачыя піражкі, а самымі папулярнымі на мерапрыемстве аказаліся трдзельнікі — іх з'елі больш за 1700 штук.

Тры дні жыхары і госці раёна правялі ў лямпавай атмасферы: спрабавалі смачныя стравы на фуд-корце ад рэзідэнтаў Vulitsa Ezha — ад італьянскай піцы з печы да мексіканскіх страў, закупляліся вырабамі ручной працы на дызайнерскім маркеце, глядзелі разам кіно і ўдзельнічалі ў тэматычных квізах, а вечарамі шмат танцавалі і падпявалі пад улюбёныя трэкі.

Сказаць пра тое, што мерапрыемства стала папулярным і наведвальным — гэта не сказаць нічога: за восеньскі ўік-энд жыхары і госці квартала з'елі 350 кг бульбы па-бельгійску, 500 штук асаблівых бліноў з начынкамі, 450 ганконгскіх вафляў, столькі ж неапалітанскай піцы і 300 шт бурыта і кесадыльі, а таксама выпілі больш за 3000 порцый гарачых напояў: чаю, кавы і глінтвейну.

Паводле задумы забудоўшчыка, цэнтральная плошча прызначаная для правядзення маштабных мерапрыемстваў, яна ўніверсальная для розных сезонных актыўнасцяў. Ацаніць ноу-хау жылога комплексу ўсе ахвотныя змаглі на маштабным і модным кірмашы.

Плошча займае 3200 «квадратаў» і ёсць першай часткай будучага урбан-парку. Яна складаецца з некалькіх зон: амфітэатра, кірмашу, фантана і рэстаранаў (яны знаходзяцца на першым паверсе прылеглага паркінга).

У афармленні пераважае авіятэматыка: тэнтавы навес над амфітэатрам выкананы ў выглядзе самалёта, а літаральна кожны элемент дэкору сімвалізуе палёты — падсвятленне нагадвае агні ўзлётнай паласы, а шпацырная сцежка каля плошчы ўвасабляе фігуры вышэйшага пілатажу.

«Новая Баравая цесна звязаная з авіяцыйнай гісторыяй. Мы вельмі трапятліва ставімся да гісторыі гэтага месца, і гэта знаходзіць адлюстраванне ў стварэнні грамадскіх прастор, малых архітэктурных формаў, назве вуліц.

Першая вуліца ў Новай Баравой называецца імем Леанарда да Вінчы — стваральніка першых лятальных апаратаў, таксама ёсць вуліцы Мікалая Камава, братоў Райт, Міхаіла Міля і іншых. Адкрыццё такой плошчы ў Новай Баравой мы вырашылі адзначыць правядзеннем вулічнага кірмашу», — расказала Святлана Цвірко, дырэктар кампаніі «А-100 Дэвелапмент».

У планах — праводзіць тут калядныя кірмашы зімой, а вясной і летам — музычныя канцэрты, фуд-фестывалі, майстар-класы і варкшопы.

Чытайце таксама:

У прыгарадзе Мінска прадаецца незвычайны катэдж з уласным хваёвым лесам

Па суседстве з чыноўнікамі і мільянерамі. Якія катэджы прадаюць у Драздах

У «Новай Баравой» з'явяцца кватэры плошчай усяго 20 «квадратаў». Якая цана?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
20
Панылы сорам
10
Ха-ха
4
Ого
3
Сумна
4
Абуральна
1
2
Кастусь/адказаць/
19.10.2023
Не разумею тых, хто накінуўся на наведвальнікаў фэсту з прэтэнзіямі кшталту "перагорнулі старонку", "пір пад час чумы" і г.д. Але гэта не канцэрт Лепса, не мерапрыемства БРСМ, ня бачна раздражняючай вока нармальнага чалавека чырвонай зелені ў кожным кутку. Па сутнасці адзінае, за што магчыма папракнуць гэты фэст - гэта яго назва на не забароненай лукашыстамі-рашыстамі беларускай лацінкай, а яе незразумелай ангельскай транслітэрацыыяй. У астатнім - пераважная большасць наведвальнікаў выдатна ўсё разумее. Пратэсны патэнцыял НБ нікуды не знік. Людзям трэба кантактаваць ужывую, і гэта таксама падтрымлівае адзіны аднога. Дзяцям трэба кантактаваць. Добра ўсё, што не дае людзям атамізавацца і не робіцца відавочна ў прапагандысцкіх мэтах. Бо так нараджаецца і захоўваецца тое, чаго любая фашысцкая хунта баіцца больш за ўсё - непадкантрольная ёй салідарнасць.
1
Павел /адказаць/
19.10.2023
Жалко Колесникову Бабарико и других, ко опыте сидят вот за этих …
19.10.2023
Кастусь, это про то, как те, кто уехал не понимает тех кто остался. По мнению первых люди должны третий год закрыться дома и плакать вместе со своими детьми и видимо так и делают эмигранты в Польше или Литве - только плачут. Везде люди и там и здесь с одинаковыми потребностями да и что-то изменить могут только те, кто остался. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031