Знайсці
09.10.2023 / 22:041РусŁacБел

Стала вядома, калі адбудзецца суд над Змітром Дашкевічам

Палітвязень Зміцер Дашкевіч павінен быў выйсці на волю ў ліпені пасля 16 месяцаў зняволення. Але яго пакінулі за кратамі нібыта за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі і будуць па артыкуле 411 КК.

Зміцер Дашкевіч. Фота: «Наша Ніва»

Як вынікае з раскладу судовых паседжанняў, суд над Змітром адбудзецца 11 кастрычніка ў барысаўскім судзе (вул.Карла Маркса, 19). Пачатак у 10:30.

Змітру пагражае па гэтым артыкуле пазбаўленне волі на тэрмін да аднаго года.

Змітра Дашкевіча разам з жонкай Настай абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 года.

14 ліпеня 2022 года Змітру прызначылі 1,5 года калоніі, а Насце — 3 гады «хатняй хіміі».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
25
1
Вольга/адказаць/
09.10.2023
Мы ж іх усіх ведаем. На што яны пасля лічаць? Хіба толькі на Уладзівасток. Але ён у той час ужо будзе кітайскі. Змітру - вытрымкі і Божай ласкі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031