Знайсці
04.10.2023 / 15:153РусŁacБел

«Мне не сорамна ні за адну секунду свайго жыцця». Журналіст Павел Мажэйка патлумачыў матывы паводзін на судзе

Журналіста працягваюць утрымліваць у гродзенскай турме, дзе ён чакае разгляду апеляцыі на прысуд.

Павел Мажэйка. Фота: сацсеткі

У ліпені Паўла Мажэйку асудзілі на 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» паводле артыкула 361-4 Крымінальнага кодэкса. Журналіст віны не прызнаў і абскардзіў прысуд. Прызначаны судом тэрмін ён пракаментаваў у адным з лістоў, які нядаўна атрымалі сваякі журналіста, піша Радыё Свабода.

«Тэрмін, безумоўна, вялікі. Так доўга асобна мы яшчэ не былі. Але тое, што нас не знішчае, ператварае нас у кінцугі», — зазначыў Павал Мажэйка. «Кінцугі» — старажытнае японскае майстэрства склейвання разбітай керамікі, пасля якога адноўленая рэч можа выглядаць яшчэ прыгажэйшай. Гэтым майстэрствам захапляліся ў сям’і Паўла Мажэйкі.

У тым жа лісце на волю журналіст Мажэйка напісаў пра матывы сваіх паводзінаў на судовым працэсе.

«Для мяне было важным захаваць гонар і годнасць, не змаладушнічаць. Мне не сорамна ні за адну секунду свайго жыцця».

Падчас аднаго з пасяджэнняў Павел Мажэйка і Юлія Юргілевіч дэманстратыўна адвярнуліся. Юлія была ў арыштанцкай робе з надпісам «Карцар».

Сваякі Паўла Мажэйкі кажуць, што ў апраўдальны вынік апеляцыі ён не верыць і ўжо рыхтуецца да этапавання ў калонію.

«Папрасіў брытву з патрэбнымі характарыстыкамі. Таксама рэчы з адзення, якія прыдадуцца ў калоніі. Яшчэ прасіў лекі, але перадача, якую мы сабралі, «завісла». Пакуль не прынялі, сказалі, што нібыта не было ад яго заявы», — падзяліліся сваякі палітвязня.

Паводле іх слоў, на ўмовы ўтрымання ён не скардзіцца.

Сваякі назвалі тое, што, на іх думку, дапамагае журналісту захоўваць у зняволенні аптымістычны настрой.

«Шмат чытае кніг. Удалося падпісаць яго на некаторыя перыядычныя выданні, прыкладам на часопіс «Мастацтва». Таксама перадаваў, што рэгулярна гуляе ў дворыку, стараецца не прапускаць прагулак нават у дрэннае надвор’е. На харчаванне не скардзіцца, яму рэгулярна прыходзяць харчовыя перадачы з волі. Піша, што фізічна адчувае сябе нармальна. Лістуецца з сям’ёй, шле малюнкі дзецям і атрымлівае ад іх лісты», — расказалі сваякі пра палітвязня Паўла Мажэйку.

Разгляд скаргі Паўла Мажэйкі адбудзецца 17 кастрычніка ў Вярхоўным судзе Беларусі.

Паўла Мажэйку затрымалі ў жніўні 2022 года па вяртанні ў Беларусь з Польшчы і абвінавацілі ў перадачы інфармацыі тэлеканалу «Белсат», які быў прызнаны экстрэмісцкім.

У гродзенскай турме № 1 у журналіста бачылі сляды пабіцця, пра якія ён тлумачыў, што гэта наступствы затрымання.

У Паўла Мажэйкі было пашкоджанне над вокам і сляды ад кайданкоў на руках, якія захаваліся ў журналіста і праз некалькі месяцаў пасля затрымання. Таксама крыніцам вядома, што ў першыя месяцы знаходжання ў гарадзенскім СІЗА Павал Мажэйка пабываў у карцары.

Чытайце таксама:

Паўлу Мажэйку і Юліі Юргілевіч прысудзілі па 6 гадоў калоніі

З суда над Мажэйкам шпіталізавалі гарадзенку Святлану Рынкевіч. Уначы яна памерла ў бальніцы

Другі дзень суда над Мажэйкам і Юргілевіч. Юлія заявіла, што яе трымаюць у «скоцкіх умовах»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
24
Абуральна
25
0
Анж/адказаць/
04.10.2023
Сапраўдны герой! Сілаў і моцы каб вытрымаць усе пакуты і дажыць да волі
0
Суддзя у́ адстау́цы/адказаць/
04.10.2023
Бесспорное яркое доказательство наличествующего фашизма-тоталитаризма это ограничение свободы прессы. Уголовное преследование журналистов за их профессиональную деятельность - это двойное преступление. Без свободной прессы граждан можно оболванивать пропагандой, враньем сколько угодно. Результаты мы видим с 96 года. Все причастные к преследованию журналистов ответят по всей суровости закона! тюремные сроки с конфискацией и пожизненным запретом на любую госслужбу.
0
даведка/адказаць/
04.10.2023
Николай Швец поведал вчера на БТ, что постоянно находится и даже спит в наручниках в камере СИЗО КГБ.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031