Знайсці
02.10.2023 / 11:1332РусŁacБел

Генпракуратура завяла крымінальныя справы супраць Рады БНР

Генпракуратура завяла шэраг крымінальных спраў супраць Рады БНР, паведаміў журналістам начальнік аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб дзяржаўнай бяспецы Валерый Шуляк, перадае БЕЛТА. Цяпер устанаўліваюць усіх датычных да арганізацыі.

Івонка Сурвіла ўзначальвае Раду БНР ад 1997 года. Яна сімвал вернасці беларускім ідэалам

Крымінальныя справы, паводле Генпракуратуры, накіраваны старшыні КДБ для арганізацыі папярэдняга расследавання, устанаўлення і прыцягнення да адказнасці ўсіх, хто мае дачыненне да дзейнасці названага фармавання асоб (дзе б яны ні знаходзіліся: як за мяжой, так і на тэрыторыі Беларусі).

Як паведамілі ў Генпракуратуры, нягледзячы на ​​тое, што Рада БНР сёлета ў ліпені рашэннем Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі прызнана экстрэмісцкім фармаваннем, пра што яе кіраўнікам і чальцам дакладна вядома, сваю супрацьпраўную дзейнасць яны не спынілі, паведамляе БЕЛТА.

Паводле Генпракуратуры, «кіраўніцтва Рады каардынуе дэструктыўныя намаганні з іншымі экстрэмісцкімі арганізацыямі, устанаўлівае сувязі з узброенымі структурамі, што дзейнічаюць на тэрыторыі Украіны, у якія ўваходзяць грамадзяне Беларусі».

Рада БНР у паведамленні Генпракуратуры названа «пранацысцкім экстрэмісцкім фармаваннем», дзейнасць якога «заснавана як у мінулым, так і цяпер на адмаўленні існавання суверэннай беларускай дзяржавы». 

«Кіраўнік Рады БНР у перакладзе з беларускай на расійскую і іншыя мовы свету абвяшчае сябе «прэзыдэнтам», — піша Генпракуратура.

Паводле Генпракуратуры, дзеянні кіраўнікоў і сябраў Рады БНР утрымліваюць прыкметы наступных складаў злачынстваў: 

змова ці іншыя дзеянні з мэтай захопу дзяржаўнай улады (ч. 1 арт. 357 КК);

кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем, а таксама фармаваннем, дзейнасць якога накіравана на рэабілітацыю нацызму, альбо ўдзелу ў ім (ч. 1 арт. 361-1 КК);

уцягванне ў экстрэмісцкую дзейнасць і іншае садзейнічанне такой дзейнасці, здзейсненае групай асоб (ч. 2 арт. 361-4 КК);

распальванне нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці, здзейсненае групай асоб (ч. 1 арт. 130 КК);

наўмысныя дзеянні па рэабілітацыі нацызму, учыненыя групай асоб (ч. 3 арт. 130-1);

падбухторванне да ўдзелу грамадзян Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні аднаго з супрацьлеглых бакоў, а таксама да ўдзелу ва ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы (ч. 5 арт. 16, ч. 1 арт. 361-3 КК);

дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь (арт. 369-1 КК).

Чытайце таксама:

Аляксандра Мілінкевіча ўзнагародзілі медалём ФОТАФАКТ

87-гадовая Івонка Сурвіла пераабраная старшынёй Рады БНР

Рада БНР узнагародзіла 14 беларусаў, што ваююць ва Украіне

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
23
Ха-ха
45
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
20
6
Anatol Starkou/адказаць/
03.10.2023
Рада БНР (не 1918 года) - гэта НІШТО і з боку бчб банцік. Дадзеная справа Генпракуратура РБ - НІШТО і з боку чз банцік. Тлумачу першае, бо тлумачэнне другога, мяркую, дачакаюся жывым у ШТАТАХ, а да кучы улада РБ забароніць ці, як там яна піша, прызнае эсктрэмісцкай. Мая кніга "о событиях 1988—2022 гг. в Беларуси. О некоторых особенностях противоборства власти и оппозиции, о Конституции, демократии и независимости". Але чакайце і другую. Паспрабую даписаць і дажыць да яе публікацыі. З-за санкцый не магу даслаць сваю першую кнігу ў Нацыянальную бібліятэку РБ, затое адняму ў Публічную бібліятэку Ню Ёрка. Так што Генпракуратура, давай забараняй маю книгу. Рада БНР сёння, учора і пазаўчора (не блытаць з Радай БНР 1918) - гэта нелегітымнае ўтварэнне самазванцаў. Нелегітымнае таму, што НІКОЛІ Раду не выбіраў беларускі народ. Яна нарадзілася як тусоўка беларусаў замежжа ў часы "жалезнага занавесу". Жылі сабе беларусы і беларускі пасля 1944 года ў той пясочніцы, на мове размаўлялі (захавалі беларускую мову - сам чуў іх размову!), крылі камунізм у СССР / БССР, якога няведалі, не разумелі і не разумеюць, і ўсё ў іх було ціп-топ у той бчб пясочніцы Рада БНР. Дарэчы, чаму не Вярхоўны Савет БССР? Ня ведаю. Сёння гэтая Рада вялікая замежная беларуская пустэча, якую можна параўнаць хіба што з нядаўняй (1988-1996) вялікай беларускай пустэчай адраджэння нацыі. І так, Рада БНР (не блытаць з Радай 1918) гэта дзіцячая пясочніца, у якой з 50х гадоў гуляліся ў антыкамунізм дзеці беглых з 1944 года. Калі рухнуў СССР і пасунуліся ў замежжа беларусы з РБ, прыбыўшыя ў тым ліку ў ЗША, то гэтая пясочніца=Рада БНР ня ведала і ня ведае дагэтуль, што з намі беларусамі Штатаў ды Канад рабіць. Напрыклад, беларусы Ню Ёрка ПРЫ ІХ НА МАІХ ВАЧАХ разбрыліся хто куды па штату Ню Ёрк і гораду Ню Ёрк. Бо іх Рада не аб'яднала, бо яны не ўсе прыбылі бел-чырвона-белымі. Былі і чз, былі і не бчб, і не чз. А таму, што Беларусі за мяжой Беларусі няма, што б не казалі бчб беларусы Рады БНР і іх паплечнікі, быццё беларускае варыцца і вырашаецца не ў Ню Ёрках і Амерыках, а ў Мінску і Рэспубліке Беларусь. На маю думку, калі сыйдуць дзеці беглых-1944 года, то існая Рада БНР згіне. Там секта, беларусы і белаускі. Секта з сталых беларусащ и беларусак гэта існая Рада БНР. Таму не разумею навошта яе ледзь жывую ўзяліся рэкламаваць BELTA і Пракуратура РБ. Мяне рыкламуйце.
0
Зусім тупы/адказаць/
03.10.2023
Anatol Starkou, ты хочаш быць засуджаны за нацызм як 90гадовы карнік Аўшвіца? Ці ты проста дурны і не разумееш, па якім артыкулам будуць судзіць гэтых дзядкоў і бабульку?
0
Woodoo Cult /адказаць/
31.10.2023
Вероятный, а ещё третья категория, которым только смирительная рубашка и фармакология поможет: Микола, Вероятный и Рэчаиснасць. Хотя последние два походу одно и то же лицо. Раздвоение личности. Наверно, в детстве сразу две цыцки смоктал.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031