Знайсці
01.10.2023 / 08:20РусŁacБел

За апошнія суткі расіяне нанеслі каля 100 авіяўдараў і запусцілі 40 «Шахедаў» — Генштаб Украіны

Расія нанесла чарговы ўдар па Украіне, запусціўшы каля 40 іранскіх ударных БПЛА тыпу «Shahed-136/131» з паўднёвага напрамку. Сіламі СПА знішчана 30 варожых дронаў у межах Адэскай, Мікалаеўскай і Вінніцкай абласцей, гаворыцца ў зводцы Генштаба УСУ.

 Гэтай ноччу расіяне трапілі у прамысловы абʼект ва Умані Чаркаскай вобласці. Узнік пажар у складскіх памяшканнях. Паводле папярэдніх звестак траўмаваны адзін чалавек, яго даставілі ў лячэбную ўстанову. Фота: dsns_telegram / Telegram

У выніку расійскіх атак беспілотнікамі ёсць загінулыя і параненыя сярод цывільнага насельніцтва. Разбурэнні і пашкоджанні атрымалі прыватныя жылыя дамы і іншая грамадзянская інфраструктура, паведамляе Генштаб.

Сілы абароны Украіны працягваюць абарону на ўсходзе і поўдні Украіны, наступальнай аперацыі на Мелітопальскім, а таксама на Бахмуцкім кірунку.

За мінулыя суткі адбылося 38 баявых сутыкненняў. Расіяне нанеслі 8 ракетных і 99 авіяцыйных удараў, здзейснілі 45 абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню як па пазіцыях украінскіх войскаў, так і па грамадзянскіх абʼектах нашай дзяржавы, паведамляе Генштаб.

Авіяцыйныя ўдары зазналі Чарнігаўская, Луганская, Данецкая, Запарожская, Херсонская вобласці.

Пад артылерыйскім агнём аказаліся больш населеныя пункты Чарнігаўскай, Сумскай, Харкаўскай, Луганскай, Данецкай, Запарожскай і Херсонскай абласцей.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
7
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031