Знайсці
29.09.2023 / 18:168РусŁacБел

Ад палітычных кантактаў у Афрыцы пакуль няма толку для эканомікі — Галоўчанка

На нарадзе, прысвечанай развіццю гандлю з афрыканскімі краінамі, прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка звярнуў увагу на шэраг праблем, якія назіраюцца ў гэтай сферы, прычым адны з асноўных — зніжэнне беларускага экспарту ў рэгіён і адсутнасць новых выгадных праектаў.

Як заявіў Галоўчанка, добрыя адносіны з кіраўніцтвам некаторых краін кантынента, а таксама палітычныя кантакты на найвышэйшым узроўні пакуль не далі канкрэтных вынікаў у выглядзе новых і паспяховых гандлёва-эканамічных праектаў.

Больш за тое — кіраўнік урада паведаміў нават пра негатыўны трэнд у гандлі Беларусі з афрыканскімі краінамі:

экспарт айчынных тавараў у гэтым кірунку ў 2022 годзе склаў усяго толькі крыху больш за 200 млн даляраў, прычым цяпер дэманструе некаторую тэндэнцыю да зніжэння, што, паводле яго слоў, «асабліва трывожна».

Самым высокім гэты паказчык быў у 2019 годзе — 400 млн даляраў.

Раман Галоўчанка адзначыў, што хоць экспарт беларускіх паслуг у краіны Афрыкі сёлета вырас больш чым удвая, ён усё яшчэ застаецца нязначным — усяго каля 20 млн даляраў.

«Неабходна прыкласці ўсе намаганні, знайсці патрэбныя інструменты і формулу для пералому негатыўнай дынамікі ў супрацоўніцтве з краінамі Афрыкі. Усе размовы пра санкцыі, складанасці разлікаў пакіньце пры сабе — можаце сёння нават не агучваць», — заявіў прэм'ер.

Пры гэтым Раман Галоўчанка выказаў папрок у бок беларускага Міністэрства замежных спраў, бо ведамства, маўляў, для нарады падрыхтавала матэрыялы, у якіх адсутнічалі канкрэтныя прапановы па пашырэнні супрацоўніцтва з краінамі Афрыкі. 

Раней віцэ-прэм'ер Пятро Пархомчык казаў, што за апошнія 5 гадоў экспарт беларускай прадукцыі ў Зімбабвэ вырас у 8 разоў. Паводле яго слоў, у канцы гэтага года пачнецца выкананне заключаных раней кантрактаў на маштабныя пастаўкі ў краіну беларускай сельгастэхнікі: абавязацельствы павінны выканаць за 2023-2025 гады.

Чытайце таксама:

«З аэрапорта прыйшлося выбірацца на лодцы». Беларуска правяла некалькі месяцаў у Сьера-Леонэ і расказвае, што там і як

«Культура Беларусі вельмі падобная да традыцый роднай Афрыкі». Іншаземны танцор, які жыве ў Мінску, расказаў, за што любіць Беларусь

Пасля смерці Прыгожына Зінгман спрабуе перахапіць ахоўныя кантракты «Вагнера» — крыніцы

Мінск наведаюць прадстаўнікі 14 афрыканскіх дзяржаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
18
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
5
Рэчаіснасьць /адказаць/
30.09.2023
хватит метаться.Приехали, навошта ты сам сабе пытаньне задаў?
0
Valadzimir Pincher is my name/адказаць/
30.09.2023
А как же мастер африканского вуду и повелитель хоббитов Александр Зингман?
1
хватит метаться.Приехали/адказаць/
30.09.2023
Рэчаіснасьць , а вот и сам адресат меседжа появился. 10 рублей заберешь в брсм с утра, орчонок. А вечером можешь снова полизать сапоги оркам - в коментах или по дороге на Донбасс, вассал.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031