Знайсці
26.09.2023 / 18:138РусŁacБел

Шайгу збіраецца ваяваць як мінімум да 2025 года

Міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу, выступаючы на пасяджэнні калегіі Мінабароны, далажыў аб «абстаноўцы ў зоне спецыяльнай ваеннай аперацыі» і згадаў нейкі «план дзейнасці», разлічаны да 2025 года.

Сяргей Шайгу

«ЗША і іх хаўруснікі працягваюць узбройваць Узброеныя сілы Украіны, а кіеўскі рэжым кідае ненавучаных салдат у бессэнсоўныя штурмы, на забой. Такія цынічныя дзеянні Захаду і іх паслугачоў у Кіеве толькі падштурхоўваюць Украіну да самазнішчэння.

У гэтых умовах працягваем нарошчваць баявую моц Узброеных сіл, у тым ліку за кошт паставак сучаснага ўзбраення і ўдасканалення падрыхтоўкі войскаў з улікам вопыту спецыяльнай ваеннай аперацыі. Паслядоўная рэалізацыя мерапрыемстваў Плана дзейнасці да 2025 года дасць магчымасць дасягнуць пазначаных мэтаў», — заявіў Шайгу.

Каментатары інтэрпэтуюць гэтую заяву як цвёрдыя намеры Крамля працягваць вайну прынамсі ўвесь наступны год.

Чытайце таксама:

Камандуючы Чарнаморскім флотам Расіі прысутнічаў на калегіі — Мінабароны РФ

Буданаў заявіў, што ў выніку атакі на штаб Чарнаморскага флоту ў Севастопалі загінулі 9 чалавек

Расійскае Мінпрацы раскрыла маштабы магчымых страт на вайне ва Украіне

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
8
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
18
1
Дональд /адказаць/
26.09.2023
Хай сваіх ўнукаў пашле ў акопы. Але тыя напэўна дзесь на захадзе жывуць
26.09.2023
Дональд , / U  *tundre* jany zyvuc....na alenjah  ezdjac...
2
Гэць/адказаць/
26.09.2023
пуцінскі аленявод
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031