Знайсці
26.09.2023 / 12:532РусŁacБел

Латвія цалкам гатова закрыць мяжу з Беларуссю ў выпадку масавага наплыву мігрантаў — прэзідэнт Рынкевіч

У выпадку масавага наплыву мігрантаў Латвія гатовая закрыць мяжу з Беларуссю, заявіў прэзідэнт Латвіі Эдгар Рынкевіч, сустрэўшыся ў аўторак у Рыжскім замку з міністрам абароны Нямеччыны Барысам Пісторыусам, піша Delfi.lv.

Прэзідэнт Эдгар Рынкевіч аглядае плот-сцяну на мяжы з Беларуссю. Фота: Ilmārs Znotiņš / Канцылярыя прэзідэнта Латвіі. 

На сустрэчы абмяркоўваўся ўнёсак Нямеччыны ў бяспеку рэгіёна, а таксама патэнцыйныя рызыкі гібрыднай пагрозы на мяжы NATO.

Рынкевіч падзякаваў за ўдзел Нямеччыны ў гарантаванні бяспекі Балтыйскага рэгіёну і планы павелічэння колькасці Узброеных сіл і ў тым ліку пацвердзіў гатоўнасць Латвіі прыняць ратацыю баявых самалётаў у Ліелвардзе ў 2024 годзе.

Абмяркоўваючы патэнцыял гібрыдных нападаў на мяжы Латвіі з Беларуссю, Рынкевіч адзначыў, што Латвія гатовая зрабіць усе неабходныя захады, у тым ліку закрыць мяжу з Беларуссю і Расіяй.

Чытайце таксама:

У Латвіі дамовіліся аб канфіскацыі аўтамабіляў на беларускіх нумарах

МЗС Беларусі пракаментавала закрыццё Латвіяй пункта пропуску на мяжы

Новы латвійскі ўрад зрабіў будаўніцтва плота на мяжы з Беларуссю адной з асноўных сваіх задач

Латвія закрыла адзін з двух пунктаў пропуску на беларускай мяжы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
3
Спадар/адказаць/
26.09.2023
Pilnīgi piekrītu! Malači! Поўнасцю згодзен! Малайцы! Dievs svēti mūsu Latviju. Бог сцеражы нашу Латвію!
26.09.2023
nihai zamykaiuc i usio zakryvaiuc....
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031