Знайсці
16.09.2023 / 09:09РусŁacБел

Марыну Золатаву перавялі ў гомельскую калонію

17 сакавіка 2023 года галоўную рэдактарку Tut.by асудзілі на 12 гадоў калоніі. 

Марына Золатава і Людміла Чэкіна падчас суда. Фота: Tochka.by

Стала вядома пра перавод у ПК-4 Гомеля палітзняволенай Марыны Золатавай, піша «Гомельская вясна».

Галоўную рэдактарку Tut.by асудзілі на 12 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму па частцы 1 артыкула 130 КК Беларусі «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці» і частцы 3 артыкула 361 «Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды знешняй бяспецы Рэспублікі Беларусь».

Таксама МУС і КДБ унеслі Марыну Золатаву ў спісы «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў».

Падтрымаць яе можна лістамі і паштоўкамі, адпраўляючы іх на адрас: ПК-4, вул. Антошкіна, 3, г. Гомель, 246035, Золатавай Марыне Васільеўне.

Імаверна, што ў гэту калонію перавялі і гендырэктара Tut.by Людмілу Чэкіну, таксама асуджаную на 12 гадоў калоніі.

Чытайце таксама:

Вярхоўны суд адхіліў апеляцыю па «справе Tut.by»

«Яе цікавяць літаральна ўсе падрабязнасці». Якія навіны даходзяць ад Марыны Золатавай

Дачка Марыны Золатавай пра прысуд: Хтосьці за надуманую справу атрымае зорачку на пагоны. А мая матуля нязломная

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031