Знайсці
10.09.2023 / 22:2912РусŁacБел

На мінскі паўмарафон сабралася ў тры разы менш людзей, чым 4 гады таму

Сёння ў сталіцы прайшоў ужо 10-ы па ліку Мінскі паўмарафон. Нават на ім лег цень рэпрэсій.

На гэты раз у ім удзельнічалі 15 тысяч чалавек. Прабегчы камфортную для сябе дыстанцыю — 5, 10 або 21 кіламетр — маглі і аматары, і прафесійныя спартсмены, прычым не толькі з Беларусі, але і з іншых краін. Варта адзначыць, што агульная дэпрэсія распаўсюдзілася нават на гэтую падзею. Пра гэта сведчыць ужо сам той факт, што па афіцыйных звестках у паўмарафоне ўдзельнічала ў тры разы менш людзей, чым у 2019 годзе, перад пачаткам рэпрэсій. 

Нагадаем, што ва ўсіх паўмарафонах раней удзельнічала палітзняволеная рэдактарка партала Tut.by Марына Золатава, а легендарнае выданне было традыцыйным спонсарам падзеі.

Фотарэпартаж з марафону-2023 публікуе ў Onliner.by Аляксандр Ружачка.

Марына Золатава (на пярэднім плане) рыхтуецца да аднаго з паўмарафонаў. Фота з яе сацыяльных сетак

Самым хуткім выявіўся расійскі лёгкаатлет Рынас Ахмадзіеў — ён справіўся з 21 кіламетрам за 1 гадзіну 3 хвіліны і 20 секунд. Другое і трэцяе месца занялі беларускія спартоўцы Уладзіслаў Прамоў і Сяргей Краўчэня, адстаўшы ад лідара на 3 і 4 хвіліны адпаведна.

Сярод жанчын першай на стадыён прыбегла лёгкаатлетка і ўдзельніца Алімпійскіх гульняў Марына Даманцэвіч (яе вынік — 1 гадзіна 15 хвілін і 15 секунд). Усяго на 30 секунд пазней фінішавала яшчэ адна беларуская спартсменка — Вольга Немагай. За ёй — трыятланістка Ганна Максімава (яе час — 1 гадзіна 18 хвілін і 34 секунды).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
12
Ха-ха
6
Ого
2
Сумна
6
Абуральна
3
0
Зигмунд нефрейд /адказаць/
11.09.2023
Витовт, no money - no honey
11.09.2023
Надо полностью потерять остатки совести, чтобы участвовать в этом!
1
умка изучае биатэхнааналогии/адказаць/
11.09.2023
12345, надо так надо
полностью так полностью
потерять так потерять
остатки ? о. сама то
совести? а это что?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031