Знайсці
09.09.2023 / 08:096РусŁacБел

Рада БНР узнагародзіла 14 беларусаў, што ваююць ва Украіне

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі павіншавала ўсіх беларускіх вайскоўцаў, байцоў, работнікаў тылу і валанцёраў з Днём беларускай вайсковай славы, які адзначаўся 8 верасня.

Толькі перамога Украіны ў вайне і максімальнае аслабленне цяперашняй шавіністычнай Расіі дасць шанец на вызваленне Беларусі, гаворыцца ў заяве Рады БНР.

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі заклікала ўсіх беларусаў, перадусім у дыяспары, аказваць усю магчымую падтрымку беларускім добраахвотнікам, якія ваююць на баку Украіны, а пры магчымасці станавіцца ў іхнія шэрагі альбо здабываць вайсковыя навыкі і быць гатовымі ўступіць у бой за вызваленне Беларусі.

За асабістую адвагу ў баях ва Украіне адзначаныя сем байцоў палка Кастуся Каліноўскага, шасцёра байцоў 1-й асобнай дэсантна-штурмавой роты ў складзе Дэсантна-штурмавых войскаў Украіны, адзін баец вайсковай часці А2167 УСУ.

Агулам медалём адзначана 36 байцоў, у гэтым ліку трое афіцэраў адзначана афіцэрскім медалямі. Сярод узнагароджаных дзве жанчыны.

Імёны байцоў у мэтах бяспекі не называюцца.

***

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі — найстарэйшая беларуская палітычная і дзяржаўная інстытуцыя ў эміграцыі.

Яе заснавалі ў лютым 1918 года ў Мінску. З 1920 года знаходзіцца ў эміграцыі.

У Раду цяпер уваходзіць 80 чальцоў, якія прадстаўляюць беларускія арганізацыі з 15 краін: Аўстраліі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, ЗША, Канады, Латвіі, Літвы, Германіі, Польшчы, Расіі, Украіны, Францыі, Чэхіі, Швецыі, Эстоніі. Кожныя два гады Рада БНР праводзіць сесіі, паміж якімі пастаянным органам застаецца Прэзідыум Рады.

З 1997 года Старшынёй Рады БНР застаецца Івонка Сурвіла.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
15
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
09.09.2023
Добра, што яшчэ захавалася нейкая Рада БНР (хоць і сэнсу), добра, што ёсць узнагароды і што даюць іх каму належыць. Але вось на якую рэч я звярнуў увагу. Чаму такая, прабачце, х**вая якасць мэдалю? Што за друк? Як дзіцячая цацка. Нават рэльеф не выразны. Выглядае на 5 даляраў. Сорам нейкі
0
водж/адказаць/
10.09.2023
Такі варыянт БЧБ сцяга з двума тонкімі чырвонымі дадатковымі палоскамі па бакох мае свой сэнс бо белы часта зліваецца з белым фонам. Па сутнасці ЧБЧБЧ.
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
10.09.2023
Ы, вы эта
перш чым крытыкаваць, зрабіця лепс
а лепс дайця денях бацьке на медаль

Э
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031