Знайсці
07.09.2023 / 15:347РусŁacБел

Швед анансаваў на лістапад першы суд над памерлым «нацысцкім злачынцам»

Спачатку адбудзецца суд над Уладзімірам Катруком, які памёр у 2015 годзе. У наступным годзе чакаецца 15-20 аналагічных судоў.

Генпракурор Андрэй Швед, міністр абароны Віктар Хрэнін і прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка. Фота: БелТА

Шэраг матэрыялаў па крымінальнай справе аб генацыдзе беларускага народа плануецца накіраваць у суд сёлета. Пра гэта заявіў журналістам генпракурор Беларусі Андрэй Швед, піша БелТА.

Па яго словах, па ўсёй краіне штодзень вядзецца праца следчай групай Генпракуратуры з прыцягненнем спецыялістаў Мінабароны, дапамагаюць спецыялісты СК, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. 

«У лістападзе мы плануем накіраваць у суд першыя матэрыялы ў дачыненні да Катрука — ката, які служыў у карным батальёне. Праца практычна завершаная, цяпер мы ўдакладняем юрыдычныя працэдуры, у тым ліку шукаем яго сваякоў, каб апавясціць аб пачатку працэсу.

Далей сёлета сыдуць матэрыялы ў дачыненні да яшчэ двух карнікаў. Налета мы плануем не менш за 15-20 матэрыялаў накіраваць у суды, каб ва ўстаноўленым законам парадку даказаць віну катаў, якія нішчылі тут мірных людзей і ваеннапалонных», — распавёў генпракурор.

Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, Андрэй Швед і міністр абароны Віктар Хрэнін сёння наведалі раней невядомыя месцы масавага забойства і пахавання мірных жыхароў і ваеннапалонных ва ўрочышчы Уручча, устаноўленых падчас расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе.

***

Уладзімір Катрук памёр ва ўзросце 93 гадоў у Канадзе ў 2015 годзе. Ён служыў у 118-м батальёне Schutzmannschaft — паліцэйскім фарміраванні, якое ўдзельнічала ў масавых расправах над мірнымі жыхарамі падчас вайны. У прыватнасці, у сакавіку 1943 года яны спалілі ўсіх жыхароў вёскі Хатынь.

Уладзімір Катрук уваходзіў у дзясятку нацысцкіх злачынцаў, якіх у першую чаргу шукаў цэнтр Сімона Візенталя. Ён быў знойдзены ў квебекскім муніцыпалітэце Мантэрэжы ў Канадзе.

Мужчына апошнія гады разводзіў пчол. Падчас допыту ён адмаўляў усе сувязі з нацыстамі, заяўляў, што нічога не ведае пра «спіс Візенталя».

«Многія гады медыя беспадстаўна пераследавалі містара Катрука. Я вельмі рады, што цяпер ён мірна спачывае», — казаў тады яго адвакат Арэст Рудзік.

Чытайце таксама:

У Канадзе памёр 93-гадовы Уладзімір Катрук, абвінавачаны па справе спалення Хатыні

Канада адмовілася выдаць Расіі У. Катрука, які можа быць датычны да спалення Хатыні

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
0
Питон/адказаць/
07.09.2023
Дрозд ,так при нем же не все так было плохо со слов шведского хозяина
0
расплпта будет/адказаць/
07.09.2023
памерлым «нацысцкім злачынцам»

вот-вот хороший будет пример, ведь он не вечный.... Никто не забудет злачыньства 1994-20хх гг.
0
Подсудимый/адказаць/
08.09.2023
Советские Ро жи на …но похожи
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031