Знайсці
04.09.2023 / 12:4113РусŁacБел

«Як жа так, Віка, як жа так». Маладая балерына добраахвотна пайшла з жыцця

Маладая артыстка беларускага балета Вікторыя Бурчак добраахвотна пайшла з жыцця. Сумную навіну ў фэйсбуку напісала журналістка Інэса Плескачэўская.

Вікторыя Бурчак. Фота: сацсеткі

«Як жа так, думаю я, у ёй жа было столькі святла і цяпла! Як жа так, думаю я, зусім нядаўна яна пісала пра тое, што заключыла дамову з выдавецтвам і хутка выйдзе яе кніга «Адэта з кардэбалету», і я віншавала яе з гэтым.

Як жа так, думаю я, усяго, здаецца, пару тыдняў таму мы стаялі за кулісамі, і яна распавядала, што, гастралюючы па Францыі, чытала маю кнігу пра Валянціна Елізарʼева і пазнавала яго і… мяне. Мы смяяліся, абдымаліся, і я думала, што ў яе ўсё жыццё наперадзе і — Божа мой, Божа мой — якім цікавым будзе гэтае жыццё! І ў балеце, і пасля яго.

А зараз нічога не будзе. Ні балета, ні пасля яго. Што павінна было здарыцца, думаю я…

І вось што я хачу сказаць усім, хто трапіў, як ім здаецца, у бязвыхадную сітуацыю. Усё ў жыцці можна выправіць, пакуль мы жывыя. Усё!

Галоўнае — выжыць. У любых абставінах — выжыць!

Я ведаю, пра што кажу. Я — дачка самазабойцы. Майму тату быў 41, а мне 14, калі ён вырашыў сысці. Я цяпер нашмат за яго старэйшая, і не было яшчэ такога дня, каб я яго не ўспомніла.

Усё маё жыццё склалася б інакш, калі б тата абраў жыццё. Сваё і маё.

Але людзей, якія рашаюцца на гэта, насамрэч не так мала. Двое маіх аднакласнікаў выйшлі з акна. Мая стрыечная сястра… Мама геніяльнага Міхаіла Барышнікава. І тата, з якім у мяне адзін твар.

Я сяджу, аглушаная гэтай навіной, раву і думаю: як жа так, Віка, як жа так».

***

Калі ў вас узніклі праблемы псіхалагічнага характару, крызісныя сітуацыі, то вы можаце звярнуцца ў службу экстраннай псіхалагічнай дапамогі па наступных тэлефонах: 

тэлефон даверу для дарослых — +375 (17) 352-44-44, +375 (17) 304-43-70,

тэлефон даверу для дзяцей, падлеткаў і іх бацькоў — +375 (17) 263-03-03,

тэлефон даверу Рэспубліканская «Дзіцячая тэлефонная лінія» — 8 801 100 1611.

Усе тэлефоны, згодна з данымі Мінздароўя, працуюць кругласутачна.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
6
Ха-ха
3
Ого
4
Сумна
196
Абуральна
9
0
Улад/адказаць/
04.09.2023
артыкул №666,
Артыкул (статья) Нашай Нівы (на аснове заметкі Інесы Плескачэўскай).
06.09.2023
"Галоўнае — выжыць. У любых абставінах — выжыць!"

Ne. Hanice chalaveka, jaki vedae schto halounae. En ne vedae.
https://nashaniva.com/325687
0
Бедная/адказаць/
06.09.2023
RIP
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031