Знайсці
28.08.2023 / 18:167РусŁacБел

Купалаўскі тэатр павінен ставіць больш «патрыятычных» спектакляў — Мінкульт

28 жніўня адбыўся сход калектыву Тэатра імя Янкі Купалы з нагоды пачатку новага тэатральнага сезона, паведаміла Міністэрства культуры. Цяперашняя мастацкая кіраўніца тэатра Вольга Няфёдава далажыла, якія тэатр мае пастановачныя і гастрольныя планы на новы тэатральны сезон, а прадстаўніца Мінкульта Ірына Дрыга акрэсліла, чаго ад праўладных купалаўцаў чакае дзяржава.

Ірына Дрыга (злева) і Вольга Няфёдава (справа) падчас выступлення на сходзе

Як паведамляецца, у сваім выступленні начальніца Галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва Ірына Дрыга заявіла, што тэатру неабходна павышаць долю ўласных даходаў у агульным аб'ёме выдаткаў тэатра, пашыраць геаграфію замежных гастроляў і «падтрымліваць спрыяльны маральна-псіхалагічны клімат у калектыве».

Незадаволеныя ў Міністэрстве культуры і рэпертуарам тэатра. Дрыга звярнула ўвагу на неабходнасць «узбагачэння рэпертуару спектаклямі патрыятычнай тэматыкі».

Чытайце таксама:

Былая актрыса Купалаўскага тэатра вядзе ўрокі пілатэсу

У беларускага тэатра можа з’явіцца свой будынак у Варшаве. Дзе і як падпісаць петыцыю

Купалаўцы паставілі самы адважны спектакль

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
8
Ха-ха
19
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
0
Ёсік/адказаць/
28.08.2023
mikola, прыклад патрыятычнай тэматыкі прывядзі. Вайна, вось і ўсё, што можа лукашэнкаўская ўлада паказаць. Задзяўблі ўжо сваім патрыятызмам, які ў народзе называецца с.акацалаваньне. Дуркаваты ты, Мікола, як тая бондарава з вадошкамі.
28.08.2023
У сённяшняй РБ за сапраўды патрыятычны спектакль ўвесь калектыў тэатра пойдзе са сцэны ў аўтазак :)
29.08.2023
Дык хай раскіданае гняздо вяртаюць
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031