Знайсці
23.08.2023 / 13:095РусŁacБел

Заблакавалі тры ютуб-каналы — са Шрайбманам, Чарнухам і Сугак

Сёння ўначы заблакавалі тры ютуб-каналы — «Гадзіннічак цікае», «Мне таксама не падабаецца» і «Міністэрства сепультуры». 

Падчас дыскусіі на канале «Мне таксама не падабаецца». Скрын відэа

«Мне таксама не падабаецца» — праект журналісткі і былой рэдактаркі The Village Belarus (якое нядаўна прыпыніла працу) Яўгеніі Сугак. Кожны выпуск прысвечаны пэўнай тэме, якую абмяркоўваюць запрошаныя госці.

«Міністэрства сепультуры» — канал музычнага журналіста Аляксандра Чарнухі (і аўтара кнігі «Свінні»), дзе ён расказвае пра феномены і навіны беларускай музыкі.

«Гадзіннічак цікае» — самы новы з праектаў. Гэта фармат ток-шоу, дзе вядучыя Яўгенія Сугак, Арцём Шрайбман і Рыгор Астапеня абмяркоўваюць апошнія падзеі.

«Тэхнічны момант», — патлумачыў блакіроўку «Нашай Ніве» журналіст Аляксандр Чарнуха.

Ён дадаў, што каманда спрабуе вырашыць пытанне. Страйк яго каналу не кідалі, наколькі вядома камандзе.

YouTube пры спробе зайсці на каналы піша, што яны недаступныя, бо атрымалі скаргі на парушэнне аўтарскіх правоў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
6
Ха-ха
1
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
21
2
Илья/адказаць/
23.08.2023
Хорошие каналы значит. Надо подписаться как разбанят. Добавили бы ссылки в текст что ли
1
Рауль Шалвавіч/адказаць/
23.08.2023
Франак ведае кагосьці з Google, напэўна вырашыць пытаньне сёння-заўтра. Усе гэтыя каналы выкшталцоныя - разумныя людзі лухту не вярзуць ды шмат жартуюць, лепей за любы стэндап разоў у дзесяць. Акрамя гэтых рэкамендую "Саша, что ты несёшь?" ды "Украïна в огні". Таксама высокі інтэлектуальна-гумарыстычны ўзровень. Зараз толькі такое й глядзець - і даведаесься шмат чаго цікавага ды ў скруху не ўпадзеш.
1
Одры/адказаць/
23.08.2023
Верагодна справа ў накрутцы праглядаў
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031