Знайсці
22.08.2023 / 09:393РусŁacБел

Памёр бізнэсовец і мецэнат Сяргей Зылькоў. Ён падтрымліваў беларускія ініцыятывы

Сяргей Зылькоў пражыў 84 гады. Ён быў паспяховым прадпрымальнікам і спонсарам беларускіх ініцыятыў.

Гродзенскія могілкі «Аўльс», дзе пахавалі Зылькова. Фота: гугл-панарама

Пра смерць Сяргея Зылькова стала вядома з допісу ў фэйбуку барда Віктара Шалкевіча.

«Памёр Сяргей Паўлавіч Зылькоў… Файны чалавек, сябра, спонсар, мецэнат. Патрыёт з вялікай літары! Зусім яшчэ нядаўна сустракаліся, падымалі чаркі, спявалі песні пра Пярэспу, на якой музыка грае, і пра саксафаніста Сярожу», — напісаў музыка.

Нарадзіўся Сяргей Зылькоў 2 студзеня 1939 году на Магілёўшчыне: у вёсцы Беразетня Мсціслаўскага раёна. Большая частка яго жыцця звязаная з Гродзеншчынай. Тут ён шмат гадоў кіраваў прадпрыемствам «Свідравіна», якое і заснаваў.

Гэтая арганізацыя будавала Гродзенскую ГЭС на Нёмане і Полацкую ГЭС на Дзвіне. Удзельнічала ва ўзвядзенні Беларускай АЭС. Было багата іншых аб’ектаў па ўсёй Беларусі. Сяргей Зылькоў хацеў завязаць партнёрскія адносіны з польскімі прадпрыемствамі суседняга Падляшша.

Сяргей Зылькоў быў мецэнатам беларушчыны.

Падтрымліваў Таварыства беларускай мовы і набываў падарункі да Дня роднай мовы гадаванцам беларускамоўных груп у садках і вучням беларускамоўных класаў. Фінансаваў выданне кніг па беларускай гісторыі.

Прадпрыемства Зылькова ў 2015 годзе вырабіла памятны знак на магілу паўстанцаў-каліноўцаў блізу вёскі Кадыш. Яны загінулі ў баі з расійскімі войскамі ў 1863 годзе.

Мемарыял у памяць пра загінулых паўстанцаў-каліноўцаў паблізу вёскі Кадыш. Фота: сацыяльныя сеткі

Ініцыятарам аднаўлення мемарыяла быў Сяргей Зылькоў. Ён выпадкова натрапіў на нахілены крыж і камень з надпісам пра загінулых паўстанцаў. Дзякуючы намаганням Зылькова пахаванне было ўзаконенае.

Кавалі «Свідравіны» вырабілі герб Стэфана Баторыя і іншыя элементы для Старога замка ў Гродне. Яны ж рабілі агароджу, браму для палаца ў Свяцку.

Сяргей Паўлавіч Зылькоў памёр 18 жніўня. Пахавалі яго на гродзенскіх могілках «Аўльс» 20 жніўня.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

У Гродне сотні людзей прыйшлі развітацца з Сямёнам Домашам

Мастачка з Карэлічаў вышыла ўнікальную мапу Гродзенскай вобласці

Памёр Віктар Карамазаў

Марзалюк: Вільня — горад нашай мары. Каліноўскі мусіць застацца там

Памёр найстарэйшы беларускі фатограф Іван Камар

Памерла Святлана Мусіенка

Васіль Вашчыла

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
31
Абуральна
0
0
Бобр/адказаць/
22.08.2023
Земля пухом. Хороший был дед, надеюсь сын и внуки продолжат его бизнес и меценатство.
1
Белорус/адказаць/
22.08.2023
[Рэд. выдалена]
0
Бывайце, верны родны сынку/адказаць/
22.08.2023
Вечная яму памяць. Няхай вечна жывуць ягоныя добрыя справы, ягоны патрыятычны дух, і ягоная любоў да Беларусі й беларушчыны.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031