Знайсці
11.08.2023 / 15:101РусŁacБел

У Вільні прайшоў «пляжны» канцэрт J:Морс. Паглядзіце, як гэта было ШМАТ ФОТА

Акустычны канцэрт гурта J:Морс адбыўся ў чацвер, 10 жніўня, у віленскім клубе Paviljonas. Клуб быў не тое каб набіты бітком, але з улікам сядзячага ці, як назваў яго лідар гурта Уладзімір Пугач, «пляжнага» фармату канцэрта вольных месцаў таксама практычна не было. Сядзелі гледачы сапраўды, як на пляжы, не на крэслах, а проста на падлозе, піша «Будзьма».

На пачатку канцэрта музыкі гралі ў асноўным адносна новыя песні. Амаль усе яны так ці інакш перагукваюцца з падзеямі 2020-га года, нават калі прысвечаныя чарговай гадавіне Чарнобыльскай катастрофы. Для J:Морс гэтая тэма такая ж асабістая і балючая, як і для большасці наведвальнікаў канцэрта. Па словах Пугача, у Беларусі ён не быў ужо паўтара года.

Выканаўшы новыя песні (і анансаваўшы неўзабаве выхад новага альбома, над якім гурт якраз цяпер працуе), «морсы» перайшлі да правераных часам хітоў, якіх шмат назапасілі за 24-гадовую гісторыю калектыву.

У канцы амаль двухгадзіннага выступу Пугач паспрабаваў абысціся без традыцыйнага вяртання на біс, сказаўшы, што ў клубе няма грымёркі і няма куды адыходзіць, і прапанаваў проста зайграць песню на біс, нікуды не адыходзячы. Але ж выкруціцца не атрымалася: пасля некалькіх хвілін бесперапынных апладысментаў музыкі вымушаныя былі вярнуцца на сцэну і выканаць яшчэ адну кампазіцыю.

Чытайце таксама:

Лявон Вольскі: Не трэба спадзявацца на цуд. Гэты цуд ужо адбыўся тры гады таму

Гурт Irdorath збірае грошы на аднаўленне дзейнасці. Яго ўдзельнікі нядаўна выйшлі з калоніі

У Вільні пройдзе беларускі кірмаш RADA Market

Фота: Будзьма

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
1
полиция нравов/адказаць/
11.08.2023
ну. сядзяць  ̷п̷и̷.̷.̷.̷.̷ раскинуўшы
што - не могуць стаяць?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031