Знайсці
06.08.2023 / 13:1542РусŁacБел

Прадстаўнік Палка Каліноўскага заявіў, што Сахашчык і Азараў не справіліся. І анансаваў канферэнцыю ў Кіеве

«Ва ўмовах вайны вайсковы кампанент непазбежны. Мы не патрабуем, каб вайсковы і палітычны кампаненты сталі нечым адзіным, але трэба працаваць супольна», — заявіў Павел Кухта.

Павел Кухта, прадстаўнік Палка Каліноўскага. Скрыншот з відэа

На Канферэнцыі «Новая Беларусь 2023» пачала працу першая дыскусійная панэль «Што зрабілі і што збіраюцца зрабіць дэмакратычныя сілы для пераходу да дэмакратыі?»

Яе мадэруе Зміцер Лукашук.

«Ва ўмовах акупацыі выбары немагчымыя. Трэба стратэгія: дэакупацыя, і толькі потым дэмакратычныя выбары. Якая сіла можа гэта здзейсніць? Толькі супольны вызвольны рух»,— заявіў на ёй Павел «Вілі» Кухта, прадстаўнік Палка Кастуся Каліноўскага.

«Ва ўмовах вайны вайсковы кампанент непазбежны. Мы не патрабуем, каб вайсковы і палітычны кампаненты сталі нечым адзіным, але трэба працаваць супольна. Цяпер гэтай звязкі не існуе. Азараў і Сахашчык не справіліся з гэтай задачай», — заявіў Кухта.

«Вайскоўцы рызыкуюць сваімі жыццямі, палітыкі мусяць працаваць і трымаць справаздачу. Пасіўнае чаканне ў замежжы — безвыніковае, гэта падыход апартуністаў, а не выратавальнікаў краіны», — заявіў Кухта.

Каліновец выказаў спадзяванне на «сілавы, палітычны і рэсурсавы складнікі, аб'яднаныя ў вызвольны рух». Полк Каліноўскага гатовы быць вайсковым цэнтрам і гатовы да перамоваў. Кухта анансаваў канферэнцыю ў Кіеве ўвосень, каб абмеркаваць новую стратэгію змагання.

Прадстаўнік Палка Каліноўскага таксама заявіў, што ў правядзенні Марафону па зборы сродкаў для добраахвотнікаў цяпер няма патрэбы. Калі спатрэбіцца, то Полк Каліноўскага можа сам правесці марафон, заявіў Павел Кухта.

Відэаанлайн тут:

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
38
Панылы сорам
16
Ха-ха
9
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
7
1
Што ж тут дзіўнага!/адказаць/
07.08.2023
Чаркашкварка, таму што галоўная задача - раскол беларускіх дэмакратычных сіл. І кіраўніцтва ПКК тут пакуль што эфектыўны інструмент. Ну а тролі ў каментах маюць прапіхваць гэты клін пад соўсам "народное мненіе"
2
Сьмех у зале ))/адказаць/
07.08.2023
Ян Норман, Пасля аўдзіту кіеўскім кіраўніцтвам ПКК. Хоць лепей ужо адразу сбу-кгб-фсб
1
Баклажан в темном месте/адказаць/
09.08.2023
сектантам, кто такая света? Ваша манера заранее принижать человека, за которого на выборах проголосовали беларусы и это факт - наводит на очевидную мысль: вы лукабот или болван. Близкий вашей душе вариант выберите лично. А я знаю избранного законно представителя народа Беларуси и президента Светлану Тихановскую. Научитесь грамотно и без оскорблений указывать уважаемых людей. Ну или напишите тут свою настоящую фамилию и посмеемся вместе с дурака.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031