Знайсці
01.08.2023 / 11:189РусŁacБел

З кампаніі «А-100 Дэвелапмент» сыходзіць адзін з кіраўнікоў

Сёння стала вядома, што Святлана Шэўлік завяршае працу ў «А-100 Дэвелапмент», а таксама выходзіць са складу акцыянераў і назіральнай рады кампаніі, паведамляе Realt.by.

Святлана кажа, што рашэнне аб сыходзе яна прыняла яшчэ два гады таму, таму спантанным назваць яго нельга.

— Я правяла ў «А-100 Дэвелапмент» амаль усё свядомае жыццё і, дзякуючы той свабодзе, якую мне далі ўласнікі кампаніі, зрабіла нават больш, чым магла марыць. Я атрымала бясцэнны досвед і глыбокія веды ў дэвелапменце, у стварэнні па-сапраўднаму годных і прагрэсіўных жылых комплексаў, — падзялілася Святлана Шэўлік. Яе рашэнне матываванае жаданнем займацца новымі праектамі, у тым ліку ўласнымі, — на беларускім і міжнародным рынках.

Нагадаем, Святлана Шэўлік больш за 18 гадоў працавала ў групе кампаній на розных пазіцыях. У 2011 годзе яна ўзначаліла кампанію і стала генеральным дырэктарам. Пад яе кіраваннем ствараліся і рэалізоўваліся такія жылыя комплексы, як Новая Баравая, «Пірс», «Зялёная Гавань» і «Дэпо».

Акрамя таго, за гэтыя гады, у дадатак да асноўнай дзейнасці ў сферы дэвелапменту і жылой нерухомасці, з'явіліся новыя бізнэс-напрамкі — кіруючая кампанія «А-100 камфорт» і інавацыйны завод «Сучасных бетонных канструкцый».

— Нам удалося змяніць рынак і людзей, змяніць падыходы да таго, якім павінен быць сучасны горад і па якіх правілах павінны дзейнічаць забудоўшчыкі. Я веру, што «А-100 Дэвелапмент» працягне працаваць па тых стандартах, якія ўжо сфармаваныя і за якія нас палюбілі нашы кліенты: выкананне абяцанняў, сумленнасць, безумоўная якасць, інавацыйнасць, імкненне даваць людзям больш.

Чытайце таксама:

Рамонт у стылі «барока», два ўзроўні і закрытыя двары. Якія кватэры прадаюць у Новай Баравой

За колькі купляюць кватэры ў элітным новым квартале каля плошчы Перамогі?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
1
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
1
0
адказваю/адказаць/
01.08.2023
Белорус, не, не "пуп землi", звычайны чалавек, такі ж, як і ты. Хіба толькі можа не такое хамло.
0
Гараджанін/адказаць/
01.08.2023
Жыхар НБ, звычайныя панэлькі з бетону, толькі аздабленьне вонкавае іншае. А каштуе даражэй. Чамусьці не змаглі яны тэрытарыяльна ў Менск у сунуць гэтае Копішча.
0
Жыхар НБ/адказаць/
02.08.2023
Гараджанін, гэта не звычайныя панэлькі і я ўжо патлумачыў, чаму. Каштуе даражэй, чым што? Танней бачыў толькі ячэйкі ў чалавейніку "мінск-міра", які, як па мне, ўвогле не прыдатны для жыцця для сям'і з дзецьмі. Наколькі мне вядома, лакацыя ў Копішчы дазволіла зрабіць тое, што ў Мінску было б немагчыма паводле заканадаўства - тыя ж закрытыя двары.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031