Знайсці
31.07.2023 / 16:00РусŁacБел

«Журналістыка — гэта не злачынства». Арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» далучылася да маштабнай акцыі салідарнасці з затрыманымі беларускімі журналістамі 

Да марафону, які ладзіць Беларуская асацыяцыя журналістаў, далучылася штаб-кватэра арганізацыі «Рэпарцёры без межаў» у Парыжы, а таксама яе офісы ў 12-ці краінах свету.

Палітзняволеныя беларускія журналісткі Tut.by Марына Золатава і Людміла Чэкіна, адлюстраваныя на постары арганізацыі «Рэпарцёры без межаў». Фота: RSF

Міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» (RSF) далучылася да акцыі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі-журналістамі ў 12-ці краінах свету. Пра гэта 31 ліпеня арганізацыя паведаміла на сваім афіцыйным сайце.

Акцыя ўяўляла сабой размяшчэнне партрэтаў дзясяткаў затрыманых рэжымам Лукашэнкі журналістаў каля офісаў арганізацыі. Як адзначае RSF, выказванне салідарнасці прымеркавана да разгляду Вярхоўным судом Беларусі апеляцыі фігурантаў па «справе Tut.by» Людмілы Чэкінай і Марыны Золатавай. 

У акцыі паўдзельнічалі штаб-кватэра RSF у Парыжы, а таксама офісы ў Берліне, Бруселі, Жэневе, Лондане, Стакгольме, Вене, Вашынгтоне, Тунісе, Дакары, Тайбэі і Рыа-дэ-Жанейра.

«Журналістыка — гэта не злачынства, злачынствам ёсць пераслед журналістаў. Махавік рэпрэсій у дачыненні да незалежных медыя Беларусі нават праз тры гады пасля падзей 2020 года толькі набірае абароты, а журналістаў асуджаюць на жахлівыя тэрміны. RSF падтрымлівае нашых партнёраў з Беларускай асацыяцыі журналістаў і заклікае да неадкладнага вызвалення дзясяткаў журналістаў у Беларусі», — заявіла арганізацыя «Рэпарцёры без межаў». 

Нагадаем, што ў гэты момант у беларускіх турмах знаходзіцца 36 супрацоўнікаў медыя, арыштаваных за выкананне сваіх прафесійных абавязкаў, а таксама за нязгоду са сфальсіфікаванымі прэзідэнцкімі выбарамі, гвалтам і рэпрэсіямі ў краіне. 

У іх лік уваходзяць і рэдактары «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч і Андрэй Скурко, якія ўтрымліваюцца за кратамі з 8 ліпеня 2021 года.

Чытайце таксама:

Марафон «Нам не ўсё адно!» фінішаваў, канчатковая сабраная сума — 574 356 еўра

Беларускі дызайнер стварыў тэлеграм-напамін пра палітвязняў у краіне

Акцыю салідарнасці са зняволеныміжурналістамі «Нашай Нівы» зладзілі на парусніку ў Балтыйскім моры

Марк Рыхтэр

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031