Знайсці
31.07.2023 / 20:3226РусŁacБел

«Ніхто не перашкаджаў пратэсту быць нямірным. Хто хацеў, у таго быў нямірным» — БЧБ-нявеста

Іна Зайцава, вядомая як БЧБ-нявеста, у новым выпуску на канале «Ток» паразважала аб тым, ці маглі пратэсты 2020-га года развівацца інакш.

Іна Зайцава лічыць, што беларусы вырашылі, што іх жыццё не каштуе таго, каб у Беларусі адбыліся змены. Скрын відэа

Адносна прэтэнзій, якія гучалі ад Зянона Пазняка ці асобных байцоў-каліноўцаў, наконт таго, што пратэстам у Беларусі ў 2020-м бракавала рашучасці, Іна Зайцава заўважае, што на вулічныя пратэсты ў першыя паслявыбарчыя дні рашылася выйсці ўсяго некалькі дзясяткаў тысяч чалавек.

«Ніхто не перашкаджаў пратэсту быць нямірным. Хто хацеў, [у таго] быў нямірным».

Іна Зайцава згадвае, як прысутнічала 10 жніўня 2020 года ля станцыі метро «Пушкінская»: «Мне было сорамна, таму што гэта было, з аднаго боку, пра нямірны пратэст. А з другога — людзей было вельмі мала. Не было каму закідваць каменнем АМАП і ўсіх астатніх. Не было.

Па сутнасці, вялізная маса людзей паўстала не столькі праз выбары, якія ў іх скралі, а праз насілле, якое адбылося пазней. Менавіта яно ўскалыхнула нас тады. Менавіта насілле. А выбары беларусы ў сваёй большасці дазвалялі ў сябе скрасці, таму што на «Пушкінскай» было мала людзей».

Іна прыгадвае падзеі вечара пасля выбараў каля станцыі метро «Пушкінская»: «Мы стаім. Я кажу: «Пайшлі туды. У самую гушчу». А мой муж мне адказвае: «За каго? За тых, хто цяпер спіць? Тут колькі людзей? Дзесяць тысяч. У нас скралі выбары. Людзей, якія ведаюць, што ў нас скралі выбары, вельмі многа. Колькі тут? Ты супраць каго хочаш? Навошта? Ты страціш жыццё».

Акрываўлены дэманстрант у Мінску. 9 жніўня 2020 года, раён Стэлы. Фота: «Наша Ніва»

Іна адзначае, што яе муж шмат распавядаў пра лёс палітыкаў. «Гэта людзі, якія аддалі свой лёс, сваё нармальнае жыццё, забралі сябе ў дзяцей. Яны вельмі шмат аддалі для людзей, якія стаялі на паркоўках у супермаркетах у дзень, калі мы выходзілі супраць забойства Бандарэнкі», — казаў муж Іны.

Іна лічыць: «Пратэст прайграў не таму, што ён быў нямірны і мы не захоплівалі будынкаў. Беларусы вельмі разважліва вырашылі не аддаваць свайго жыцця. І гэта выбар. Яны вырашылі, што іх жыццё не каштуе таго, каб у Беларусі адбыліся змены. Я гатовая трапіць у турму, адседзець там, напрыклад, 5—10 гадоў. А аддаць жыццё не гатовая».

Будаўнікі пратэстуюць. Мінск, жнівень 2020-га. Фота: «Наша Ніва»

На думку Іны, пратэст прайграў таксама таму, што «беларусы не гатовыя былі рублём ахвяраваць. Нават не жыццём. Калі Ціханоўская абвясціла забастоўку, і яна не адбылася. Вось у гэты момант ён прайграў. А не таму, што ён быў нямірны. Ён быў недастаткова салідарны на ўзроўні не проста падтрымкі словамі, а дзеяннямі.

Не было ў нас дастаткова салідарнасці для такога пратэсту. Мы маглі перамагчы Лукашэнку мірна. Яны баяліся забастоўкі. Як агню баяліся».

Глядзіце цалкам:

Антось Жупран

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
37
Панылы сорам
7
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
4
01.08.2023
Не ляпіце мне тут гарбатага, адпачатку не збіраўся падтрымліваць тых трох прамаскоўскіх антыбеларускіх кандыдатаў.
3
Пеця/адказаць/
01.08.2023
---, Пазняк галоўны гулец за Лукашэнку. Усе выбары ён ўносiў раздрай i дапамагаў Лукашэнку. Казулiн - "праект Масквы", Мiлiнкевiч - "грантасос, падстаўны", Ганчарык - "псеўда", Домаш - "падстаўны", Бабарыка - "газпром, лапа Масквы", Цапкала - "агент ФСБ". Лукашэнка павiнен яму зад цалаваць за ту неацэнiмую дапамогу якую ён яму аказаў i аказвае.
1
Трэба імкнуцца да лепшых!!/адказаць/
01.08.2023
Дзеля справядлівасці, Твая натура перашкаджала! у пратэстах удзельнічала больш чым у Майдане, а ты хочаш казаць "нарот не тот".
Проста умовы іншыя.
Мала дзе ў гісторыі такі % людзей выходзіў супраць жорсткай дыктатуры, але ныцікі хацяць нас пераканаць што ў "беларусаў" кепская самасвядомасць. Калі б кожны зрабіў свой максімум - перамаглі б негледзячы ні на якія умовы
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930