Знайсці
20.07.2023 / 10:394РусŁacБел

Сёння дзень народзінаў у Змітра Дашкевіча, якога на мінулым тыдні не выпусцілі з-за кратаў

Палітвязень Зміцер Дашкевіч павінен быў выйсці на волю на мінулым тыдні пасля 16 месяцаў, праведзеных за кратамі. Але яго пакінулі за кратамі па артыкуле 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Сёння яму споўнілася 42 гады.

Фота з фэйсбука Насты Дашкевіч

Дома палітвязня чакае жонка і чацвёра дзяцей.

Раней Змітра Дашкевіча разам з жонкай Настай абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 года. 14 ліпеня 2022 года Змітру прызначылі 1,5 года калоніі, а Насце — 3 гады «хатняй хіміі».

Цяпер Змітра Дашкевіча, як і іншых палітвязняў, адносна якіх яшчэ не было суда або прысуд не набыў моцы, можна падтрымаць наступнымі спосабамі:

  • Даслаць пасылку з рознымі прыемнымі дробязямі і ласункамі.
  • Зрабіць грашовы пераказ. Грошы, якія будуць пералічаныя на ягоны рахунак у СІЗА, пяройдуць за ім у калонію.
  • Даслаць тэлеграму праз пошту або па нумары тэлефона 166 (толькі з гарадскога).
  • Працягваць дасылаць словы падтрымкі праз лісты і паштоўкі.

Падтрымаць Змітра: 222160, Жодзіна, Савецкая, 22А, Турма N8, Зміцер Вячаслававіч Дашкевіч.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
9
Абуральна
5
0
Свабодны чалавек/адказаць/
20.07.2023
Віншую! Свабоду! 
4
Неяк так і будзе недзе праз год/адказаць/
20.07.2023
Вайна ва Ўкраіне скончыцца перамовамі, вызвалення Беларусі як таго чакалі некаторыя аптымісты ня будзе таму варта вяртацца на зямлю і сядаць за стол перамоваў з уладамі і нажаль у адрозненні ад 21 года ўжо на ўмовах улады.
0
тонкая переносица/адказаць/
21.07.2023
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031