Знайсці
14.07.2023 / 14:36РусŁacБел

Алесь Бяляцкі працуе ў калоніі на дрэваапрацоўцы

Праваабаронца і нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі працуе ў калоніі на дрэваапрацоўцы. Пра гэта паведаміла «Вясне» ягоная жонка Наталля Пінчук.

«Па лістах настрой Алеся нельга назваць аптымістычным, хаця, можа, я так успрымаю… Ён спрабуе трансляваць для мяне, што быццам у яго ўсё нармальна. Але я разумею, наколькі гэта можа быць «нармальна» ў цяперашніх умовах турмаў.

Ды і былыя зняволеныя яшчэ да 2020 года сведчылі, што ў калоніі № 9 вельмі жорсткія ўмовы, распавядалі, як нацкоўваюць «крымінальны элемент» на палітычных вязняў, пра збіванне ў душавых…

Алесь перажывае, каб я не хвалявалася за яго. У асноўным у лістах ён узгадвае, як жылі раней і сітуацыі з вольнага жыцця. Змест ягоных лістоў нешырокі».

Сёння роўна два гады, як былі затрыманы праваабаронцы Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзь Лабковіч. 3 сакавіка 2023 года Бяляцкага асудзілі на 10 гадоў, Стэфановіча — на 9 гадоў, Лабковіча — на 8 восем гадоў калоніі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
6
Абуральна
5
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031