Знайсці
12.07.2023 / 22:433РусŁacБел

Змітра Дашкевіча перавезлі ў жодзінскае СІЗА, што робіць магчымым пасылаць яму пераводы і бандэролі

Пра тое, што Зміцер Дашкевіч цяпер у жодзінскім СІЗА, паведаміла ў сацыяльных сетках ягоная жонка, Наста Дашкевіч. 

«Я не ведаю, навошта яшчэ ўсе гэтыя прыгоды. Навошта пазбаўляць чатырох дзяцей таты. Мы ціха адседзелі свой цяжкі тэрмін, спаўна сплацілі сваё. І аддалі нават болей, чым маглі», — напісала Наста, падаўшы таксама цытату з ліста ад мужа.

«У нейкі час я пачаў успрымаць каханне як належнае і тое, што само сабою мае быць. А яно не належнае — гэта падарунак Неба, святы дар, які трэба берагчы і шанаваць. І яно не само сабою мае быць — каханне трэба ачышчаць ад пустазелля, зерне кахання трэба збіраць ашчадна, правейваць і рабіць муку, каб шторанак пячы з яе булачку для сваёй каханай!

І вось я тут — у гэтым жаху. І згарэла ўсё пустазелле, і камяні нават палопаліся ад пекла, якое я праходжу, і сталіся пылам, а зерне кахання ўзыходзіць, і каласуе, і хутка дасць плод стакроць.

І я спяку табе і вам багата смачных булачак, якія будуць раставаць у вуснах вашых! Я буду пячы іх вам кожны ранак».

У ліпені мінулага года Змітру Дашкевічу прысудзілі 1,5 года калоніі. Вызваліцца ён меў учора, 11 ліпеня, але яго, выпусціўшы, адразу ж затрымалі зноў, адкрыўшы новую крымінальную справу за «непадпарадкаванне адміністрацыі».

Грашовыя пераводы і бандэролькі Змітру Дашкевічу можна дасылаць на адрас: г. Жодзіна, вул. Савецкая 22А, Турма N8, 222160.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
25
4
Корнфлэйкс /адказаць/
13.07.2023
А, дык трэба парадавацца за другі тэрмін для Дашкевіча? Малайцы пісарчукі.
1
тешча Максима Дизайнера/адказаць/
13.07.2023
[Рэд. выдалена]
0
собачка тешчы Максима Дизайнера /адказаць/
13.07.2023
[Рэд. выдалена]
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031