Знайсці
08.07.2023 / 08:379РусŁacБел

Рада БНР: РПЦ — галоўная прычына міжрэлігійнай напружанасці ў Беларусі

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выступіла з асуджэннем пазіцыі РПЦ да дзейнасці грэка-католікаў у Беларусі і, у прыватнасці, заснавання Ватыканам у Беларусі Апостальскай адміністратуры для католікаў усходняга абраду.

Івонка Сурвіла, якая жыве ў Канадзе, узначальвае Раду БНР з 1997 года

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі асуджае ўмяшальніцтва Расейскай праваслаўнай царквы ў дзейнасць іншых рэлігійных супольнасцяў Беларусі, у тым ліку спробы РПЦ перашкодзіць стварэнню Апостальскай адміністратуры для вернікаў візантыйскага абраду ў Беларусі, гаворыцца ў заяве.

Беларусь (Вялікае Княства Літоўскае) традыцыйна была месцам рэлігійнай талеранцыі і мірнага суіснавання розных рэлігійных супольнасцяў: грэка-каталіцкай большасці, а таксама рыма-каталіцкай, праваслаўнай і пратэстанцкіх меншасцяў ды нехрысціянскіх меншасцяў, перадусім прадстаўленых мусульманамі і юдэямі, што знайшлі на Беларусі прытулак пасля выгнання з іншых краінаў. Цярпімасць і павага да разнастайнасці былі, ёсць і застануцца аднымі з галоўных каштоўнасцяў для беларускага народа.

Галоўнай крыніцай міжрэлігійнай напружанасці ў Беларусі стала Расейская праваслаўная царква, гвалтам насаджаная беларусам у першай палове XIX стагоддзя, а ў цяперашнім выглядзе сфармаваная ў сталінскім СССР у 1943 годзе і прадстаўленая сёння несамастойным экзархатам пад фальшывай назвай «Беларуская праваслаўная царква», як адзначае Рада БНР.

За час сваёй дзейнасці на тэрыторыі Беларусі гэтая арганізацыя праявіла сябе перадусім не як царква, а як расейскі каланіяльны інстытут, інструмент русіфікацыі і ціску на традыцыйныя беларускія хрысціянскія цэрквы, да якіх сама Расейская праваслаўная царква не належыць. У савецкі час Расейская праваслаўная царква была інструментам у руках таталітарнага савецкага рэжыму, які праводзіў палітыку этнацыду беларусаў і палітычнага тэрору супраць любых іншадумцаў. Шматлікія іерархі РПЦ былі супрацоўнікамі злачыннай арганізацыі КДБ СССР і застаюцца агентамі спецслужбаў аўтарытарных рэжымаў Лукашэнкі і пуцінскай Расеі.

У сучаснай Беларусі РПЦ — адно з ідэалагічных апірышчаў рэжыму Лукашэнкі. Яна карыстаецца неабгрунтаванымі прывілеямі з боку аўтарытарнай лукашэнкаўскай дзяржавы ў той час, як многія іншыя беларускія хрысціянскія цэрквы цярпяць дыскрымінацыю, канфіскацыю маёмасці і рэпрэсіі супраць святароў.

Беларускае аўтакефальнае праваслаўе — сапраўдны працяг мясцовых праваслаўных традыцыяў на беларускіх землях ад сярэднявечча і адно з духоўных апірышчаў многіх беларусаў у выгнанні — вымушанае ў Беларусі існаваць ва ўмовах асабліва жорсткага пераследу.

Насуперак асновам хрысціянскага вучэння так званая «Беларуская праваслаўная царква» не асуджае гвалт, забойствы і катаванні, за якія нясе адказнасць рэжым Лукашэнкі. Наадварот, з шэрагаў беларускага экзархату РПЦ сістэматычна і мэтанакіравана выціскаюцца святары і актывісты, якія стаяць на сумленных хрысціянскіх — і пагатоў на дэмакратычных прабеларускіх — пазіцыях. Дзесяцігоддзямі РПЦ займаецца індактрынацыяй праваслаўных беларусаў у духу расейскага нацыяналізму і «расейскага свету».

Найбольш красамоўна сваю сутнасць РПЦ праявіла ў кантэксце цяперашняй вайны Расеі супраць Украіны. Кіраўніцтва РПЦ і яе беларускага экзархату адкрыта падтрымлівае расейскую вайсковую агрэсію і бласлаўляе расейскіх захопнікаў, якія здзяйсняюць ваенныя злачынствы на тэрыторыі Украіны. Структуры так званай БПЦ былі заўважаныя ў зборы матэрыяльна дапамогі для расейскіх агрэсараў.

Дзейнасць Беларускага экзархату РПЦ павінна быць прадметам пільнага расследавання з боку органаў аховы закону і канстытуцыйнага ладу ў будучай дэмакратычнай Беларусі. Так званая «Беларуская праваслаўная царква» Маскоўскага патрыярхату нясе адказнасць за прасоўванне экстрэмісцкай антыдзяржаўнай ідэалогіі, падтрымку расейскай агрэсіі ва Украіне і падтрымку дыктатарскага рэжыму ў Беларусі.

Традыцыйныя беларускія цэрквы ўсходняга абраду, у тым ліку Беларуская грэка-каталіцкая царква, Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква, маюць поўнае права самастойна вызначаць сваю ўнутраную арганізацыйную структуру, а таксама павінны карыстацца ўсялякай падтрымкаю будучай дэмакратычнай беларускай дзяржавы як інстытуты, што ўтвараюць гістарычную і духоўную каштоўнасць.

Чытайце таксама:

РПЦ запатрабавала ад папскага пасланніка абмежаваць дзейнасць уніятаў у Беларусі

У Беларусі прызналі экстрэмісцкім фармаваннем Раду БНР

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
46
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
08.07.2023
Бугага. Мижрэлигийная напружанасць у Беларуси!!! Шыиты и сунниты!А мижрасавая - хто винаваты?
1
Янка/адказаць/
08.07.2023
Правдоруб ,"Иногда не до законов!"
2
змаганне Хрыста з д'яблам/адказаць/
08.07.2023
РПЦ - чалавеканенавісніцкая сатанінская секта.

Няхай жыве БАПЦ - Божая Царква сумленнага беларуса.

Няхай жыве Рада БНР - Габінэт у выгнанні сумленнага беларуса.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031