Знайсці
03.07.2023 / 14:1711РусŁacБел

Ігуменню Гаўрыілу ўключылі ў Кнігу славы Гродзенскай вобласці, тая ў адказ захваліла Лукашэнку

Звесткі пра пяцярых жыхароў рэгіёна ўключылі ў Кнігу славы Гродзенскай вобласці. Сярод іх — сумна вядомая ігумення Гродзенскага жаночага манастыра Гаўрыіла. З нагоды «прызнання» яна падзялілася думкамі пра Дзень Незалежнасці.

Фота: БелТА

«Толькі Беларусь, сам Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка ў найноўшай сваёй гісторыі зрабіў святам Дзень Незалежнасці дзень, калі Беларусь была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (3 ліпеня быў вызвалены толькі Мінск, дата вызвалення Гродна — 16 ліпеня, а ўся тэрыторыя краіны была вызваленая ў канцы ліпеня 1944 года. — «НН»). Усе астатнія рэспублікі прыдумалі свае дні незалежнасці менавіта тады, калі, з іх пункту гледжання, яны былі вызваленыя ад СССР», — цытуе Гаўрыілу БелТА.

«На першапачатковым этапе, калі малады яшчэ Аляксандр Рыгоравіч стаў прэзідэнтам, было цяжка, але з Божай дапамогай ён змог пераадолець перыяд 90-х. Ён грунтаваўся на рэальных гістарычных фактах, на нашых каштоўнасцях, на тым, што сапраўды было здабыта найвялікшай працай, подзвігамі, крывёю, смерцю. І гэты дзень вызвалення, калі кожны трэці беларус паклаў жыццё сваё за тое, каб мы з вамі сёння сустрэліся, менавіта гэты дзень — у нас Дзень Незалежнасці нашай краіны. Гэта вельмі правільна», — дадала Гаўрыіла.

Ігумення таксама адзначыла сацыяльную накіраванасць беларускай палітыкі, «у адрозненне ад краін Захаду». «Шматдзетныя сем'і атрымліваюць кватэры ад дзяржавы, дзеці ў садах выхоўваюцца бясплатна, ахова здароўя бясплатная. Столькі сацыяльнай рознай дапамогі аказваецца. Вядома, можна ўсюды знайсці нейкія недаробкі, промахі. Але трэба дзякаваць Богу, што Гасподзь даў гэтай краіне і ў гэты час такога кіраўніка, як Аляксандр Лукашэнка», — заявіла Гаўрыіла.

Ігумення даўно вядомая як актыўная прыхільніца Лукашэнкі, яна зацята змагаецца з нацыянальным беларускім рухам, апраўдвае ваенную агрэсію Расіі супраць Украіны і ўвогуле апантана прасоўвае ідэі «рускага свету».

У 2020 годзе, калі нават кіраўніцтва БПЦ нейкі час спрабавала трымаць больш-менш узважаную пазіцыю, ігумення Гаўрыіла адкрыта выступіла на баку Лукашэнкі і сілавікоў, бласлаўляючы шырокамаштабны дзяржаўны гвалт, выступала з агрэсіўнымі прамовамі на дзяржаўных мерапрыемствах і дарыла пачастункі амапаўцам. Гэта, несумненна, адна з найбольш адыёзных фігур у сучасным беларускім праваслаўі. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
15
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
22
0
Манах/адказаць/
03.07.2023
Хто б яна была каб не лука?: ніхто і зваць ніяк
03.07.2023
У нас пра такіх кажуць: “ты або крыжык знімі, або майткі адзень”.
0
кніга сала/адказаць/
03.07.2023
не-не для дадзенага выпадку гэта слабы выраз 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031