Знайсці
29.06.2023 / 14:487РусŁacБел

На літоўскай мяжы будуць строгія праверкі беларусаў. Могуць нават закрыць мяжу

Міністр унутраных спраў Літвы Агне Білатайце распарадзілася ўзмацніць кантроль і праверкі асоб, якія ўязджаюць з Беларусі і Расіі, у тым ліку транзітам, піша Delfi.

Літва ўзмацняе кантроль і праверкі асоб, якія ўязджаюць з Беларусі і Расіі. Фота: AP 

Па словах Білатайце, калі ўзровень пагрозы ў Літве ўзмоцніцца, мяжа наогул можа быць закрытая.

З 1 студзеня 2023 года ў Літву не ўпусцілі 1200 грамадзян Беларусі і 1300 грамадзян Расіі, як піша выданне. 

З улікам расійскага ўварвання ва Украіну і выкліканых гэтым пагроз нацбяспецы Літва разам з Латвіяй, Эстоніяй і Польшчай у мінулым годзе ўзмацнілі кантроль на сваіх межах.

Пасля паведамлення пра перавод ПВК «Вагнер» у Беларусь Польшча прыняла рашэнне ўзмацніць абарону ўсходняй мяжы краіны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
2
2
Вандроўка /адказаць/
29.06.2023
Штучны інтэлект, па маіх назіраннях едуць беларусы. На 90 працэнтаў у аэрапорт і далей да Еўропы...
0
Штучны інтэлект/адказаць/
29.06.2023
Вандроўка, зыходзячы з Вашых назіраньняў, ці можна казаць, што беларусы ізаляваныя ў межах сваёй краіны ? Нічога не разумею, поўная блытаніна... Пішуць адно, па-факце зусім іншае...
29.06.2023
Дааауно надышоу час усим краинам Эуразвязу поунасцю закрыць мяжу!!!!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031