Знайсці
29.06.2023 / 14:351РусŁacБел

Украіна павінна выканаць крытэрыі на 100% для пачатку перамоў у ЕС — прэм'ер Эстоніі

Кіраўнік урада Эстоніі Кая Калас заявіла, што Украіна не атрымае «ніякіх зніжак» на шляху ў ЕС, яна павінна выканаць усе крытэрыі для пачатку перамоў аб уступленні ў ЕС. Пра гэта палітык заявіла перад пачаткам саміту лідараў ЕС у Бруселі, піша «Еўрапейская праўда».

Фота: Peter Kollanyi / Bloomberg via Getty Images

«Мы падтрымлівалі пашырэнне, і мы сказалі Украіне і Малдове, што яны павінны выканаць крытэрыі на 100%. Для іх не будзе ніякіх зніжак», — сказала Калас. Яна дадала, што калі абедзве краіны выканаюць усе крытэрыі, будзе справядліва пачаць перамовы аб уступленні.

«Але яны не будуць мець ніякіх зніжак, як мы іх не мелі. Вядома, гэта складаныя рэформы, але іх трэба ажыццявіць», — дадала Калас.

Данія таксама лічыць, што ЕС не павінен «зніжаць планку» для паскарэння ўступлення Украіны і іншых краін-кандыдатаў.

Раней прэзідэнт Уладзімір Зяленскі паабяцаў, што Украіна са свайго боку выканае ўсе ўмовы Еўракамісіі, неабходныя для таго, каб пачаць перамовы аб уступленні ў ЕС да канца гэтага года.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
0
Янка/адказаць/
29.06.2023
Калі аб украінскім удзеле ў НАТА яшчэ гаворыць магчыма, то без рашучых захадаў Зяленскага супраць карупцыі ня варта нават марыць аб ЕЗ. І нажаль з 2019 менавіта атачэнне Зяленскага ў выглядзе ягоных давераных асобаў кшталту кіраўніка фракцыі ВР "Слуга народа" Арахамія, кіраўніка ОПУ Ярмака і ягоных крэатур кшталту міністра абароны Рэзнікава з'яўляецца магнітам для шматлікіх і гучных карупцыйных скандалаў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031