Знайсці
29.06.2023 / 14:066РусŁacБел

Пяскоў патлумачыў, чаму Пуцін, які трымае ўсіх на каранціне перад сустрэчай з ім, абдымаўся з жыхарамі Дзербента

Пра тое, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін з пачатку пандэміі трымае людзей перад асабістай сустрэчай з ім на каранціне, ёсць дзясяткі сведчанняў. Але ўчора Пуцін выйшаў да натоўпу, які з захапленнем яго сустрэў. З некаторымі жыхарамі Дзербента Пуцін нават абдымаўся. Дзмітрый Пяскоў патлумачыў РБК нечаканую перамену.

Уладзімір Пуцін абдымае незнаёмую дзяўчынку ў Дзербенце, якая папрасіла з ім сфатаграфавацца. Фота: Gavriil Grigorov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AР

У дачыненні да Уладзіміра Пуціна дзейнічае асобы рэжым эпідэміялагічнай бяспекі, але ён не змог адмовіць жыхарам Дзербента ў прывітанні, патлумачыў Дзмітрый Пяскоў.

«З аднаго боку, ёсць настойлівыя рэкамендацыі спецыялістаў, але з другога боку, ёсць цвёрдае рашэнне прэзідэнта, калі ён не мог адмовіць гэтым людзям у тым, каб не павітаць іх. Такое бывае», — сказаў Пяскоў. Паводле прэс-сакратара Пуціна, «літаральна ўвесь горад выйшаў сустракаць прэзідэнта».

Крэмль апублікаваў відэа, на якім кіраўнік Расіі падыходзіць да натоўпу жыхароў у Дзербенце. У натоўпе — захапленне.

З пачатку пандэміі кавіду Пуцін пазбягаў асабістых кантактаў. Журналістаў перад сустрэчай з прэзідэнтам РФ саджалі на каранцін, а на перамовах Пуціна з прэзідэнтам Францыі паставілі чатырохметровы стол.

Яшчэ два тыдні таму перад сустрэчай з Пуціным ваенных прапагандыстаў прымусілі тыдзень сядзець на каранціне. Пра гэта паведамілі самі ўдзельнікі сустрэчы: аўтарка тэлеграм-канала «Катруся» Кацярына Аграновіч і «ваенкар» Аляксандр Сладкоў, якія ўдзялі ўдзел у мерапрыемстве.

«Мне вельмі спадабаўся каранцін, бо можна было сем дзён сядзець і нікуды не хадзіць», — напісала Аграновіч.

На каранцін удзельнікаў сустрэч з Пуціным адпраўляюць з пачатку пандэміі каранавіруса ў 2020 годзе. Першапачаткова тэрмін ізаляцыі складаў два тыдні, але потым яго скарацілі да аднаго. Апроч знаходжання на каранціне, людзі павінны мець адмоўны ПЛР-тэст.

Павышаная ўвага Пуціна да свайго здароўя не аднойчы станавілася мемам і прадметам абмеркаванняў. Праз гэта ўзнікаюць версіі, што калі Пуцін з’яўляецца сярод простых людзей, то гэта робіць ягоны двайнік.

Іншае тлумачэнне яго нечаканым учынкам накшталт начной паездкі ў Марыупаль знайсці цяжка.

Чытайце таксама:

Навошта Пуціну хірург-анколаг? Выйшла расследаванне пра здароўе прэзідэнта Расіі

Бункерны дзед. Выйшла расследаванне пра падземныя сховішчы Пуціна

Доктар Камароўскі выказаў здагадкі, колькі засталося Пуціну і Лукашэнку і ад чаго яны могуць памерці

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
4
Ха-ха
20
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
3
1
Янка/адказаць/
29.06.2023
Шос,сапраўдны Пу выглядае наўмат старэйшым, таксама ягоныя вушы істотна меншыя, чым у ФСОшнай Чэбурашкі з Дзярбента
2
Янка/адказаць/
29.06.2023
Ната,ніколі няма праблемы прыгнаць/прывезці невялікую масоўку з бюджэтнікаў, студэнтаў, дзяржслужбоўцаў і чальцоў іхных сем'яў/кланаў
30.06.2023
Таму што гэта не путлер, а яго двайнік. Путлер хаваецца ў бункеры.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031