Знайсці
29.06.2023 / 12:0110РусŁacБел

У Жытоміры з'явілася вуліца Палка імя Кастуся Каліноўскага

У Жытоміры вуліцу Беларускую перайменавалі ў гонар палка імя Кастуся Каліноўскага. Такое рашэнне прынялі на сесіі гарадской рады.

Сустрэча каліноўцаў у гарадской радзе Жытоміра. Усе фота: zt-rada.gov.ua

«Беларускі полк імя Кастуся Каліноўскага абараняе Украіну ў складзе Узброеных сіл Украіны. Полк сфарміраваны ў сакавіку 2022 года. Калі пачалася вайна ва Украіне, байцы палка аднымі з першых сустрэлі ворага ў Ірпені. Цяпер падраздзяленне знаходзіцца на бахмуцкім кірунку і кожны дзень страчвае сваіх пабрацімаў», — тлумачыць сваё рашэнне гарадская рада.

Мэр Жытоміра Сяргей Сухамлін уручыў сцяг горада байцам палка.

«Калі беларусы вызваляць сваю краіну ад акупацыі, гэты сцяг будзе ў беларускага горада, які стане пабрацімам Жытоміра, — сказаў гарадскі галава. — Дзякуй усім хлопцам палка Каліноўскага, якія з 2014 года абараняюць незалежнасць Украіны».

«У нас з Украінай агульны вораг. Беларусь акупаваная Расеяй і рэжымам Лукашэнкі», — сказаў на ўручэнні сцяга прадстаўнік палка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
15
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
1
Ваша імя./адказаць/
29.06.2023
mikola,
У цябе ж маецца час тут языком пляскаць. Ці толькі  языком пляскаць і маецца час.  
29.06.2023
Ваша імя., // jasce maiu czas  udzelniczac u  Piketah suprac Vainy na Ukraine ! (Brussel/Ant ...)
0
Ваша імя./адказаць/
29.06.2023
mikola
Лепш грашыма.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031