Знайсці
29.06.2023 / 06:582РусŁacБел

У раёне крушэння «Тытана» ў Атлантыцы знайшлі, як мяркуецца, чалавечыя парэшткі

Берагавая ахова ЗША падняла са дна Атлантычнага акіяна абломкі батыскафа «Тытан», а таксама, як мяркуецца, чалавечыя парэшткі, паведаміла ў сераду прэс-служба ведамства.

«Берагавая ахова ЗША падняла абломкі і рэчавыя доказы з марскога дна з месца гібелі глыбакаводнага апарата «Тытан», — адзначаецца ў паведамленні. — Медыцынскія работнікі ЗША правядуць аналіз таго, што, як дапускаецца, можа быць чалавечымі парэшткамі, паднятымі з месца крушэння».

Абломкі батыскафа і магчымыя чалавечыя парэшткі спачатку былі паднятыя на борт судна Horizon Arctic, а затым дастаўленыя ў порт Сент-Джонса (правінцыя Ньюфаўндленд і Лабрадор).

Кіраўнік камісіі па расследаванні інцыдэнту Джэйсан Ньюбаўэр сказаў, што «неабходна яшчэ правесці значную працу для разумення тых фактараў, якія прывялі да трагічнай гібелі «Тытана», каб падобныя сітуацыі не адбывалася надалей».

22 чэрвеня знайшлі першыя абломкі батыскафа, экіпаж прызналі загінулым. 

На борце «Тытана» знаходзіліся брытанскі бізнэсмен Хэміш Хардынг, бізнэсмен з Пакістана Шахзада Давуд і яго 19-гадовы сын, а таксама заснавальнік кампаніі OceanGate Стоктан Раш і французскі даследчык Поль-Анры Наржале.

Чытайце таксама:

Маці саступіла сыну месца на злашчасным батыскафе «Тытан»

«Я нутром адчуваў кепскае» — Джэймс Кэмеран пра трагедыю батыскафа «Тытан»

Батыскаф пацярпеў крушэнне ад імплозіі. Тлумачым, што такое імплозія

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
8
Абуральна
0
1
гэта змова/адказаць/
29.06.2023
Цяпер трэба назіраць за рахункамі і маемасцю тых загінулых.
0
Казік/адказаць/
29.06.2023
гэта змова, і што далей? Пасадзіць усіх спадкаемцаў?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031