Знайсці
28.06.2023 / 23:206РусŁacБел

Расійскі святар, пазбаўлены РПЦ сану праз малітвы за мір, перайшоў у Канстанцінопальскі патрыярхат

Канстанцінопальскі патрыярхат аднавіў у сане маскоўскага святара Іаана Коваля, які маліўся за наступленне міру замест таго, каб маліцца, як прадпісвалася зверху, за перамогу Расіі. Святар, такім чынам, прыняты пад амафор Канстанцінопальскага патрыярха Варфаламея.

Айцец Іаан Коваль

Рашэнне аб пазбаўленні сану Іаана Коваля было прынята царкоўным судом Рускай праваслаўнай царквы ў маі гэтага года. Перад гэтым, у лютым, патрыярх Кірыл асабіста забараніў Ковалю служыць.

Падставай для забароны паслужыла тое, што ў «малітве аб святой Русі», у прымусовым парадку распаўсюджанай па епархіях РПЦ, Коваль замест слоў «возстани, Боже, в помощь людем Твоим и подаждь нам силою Твоею победу» прамаўляў «возстани, Боже, в помощь людем Твоим и подаждь нам силою Твоею мир».

Цяпер рашэнне, прынятае Рускай праваслаўнай царквой, абвешчана некананічным (незаконным) і прынятым зыходзячы не з царкоўных, а з палітычных меркаванняў, паведамляе «Радыё Свабода».

Чытайце таксама:

У нядзелю — першая служба ў новым прыхадскім доме беларускіх праваслаўных Канстанцінопальскага патрыярхату

Беларускі праваслаўны прыход Сусветнага патрыярхату ў Вільні просіць дапамогі

Святар Кухта ў «Жыцці-маліне» расказаў пра асаблівасці мітрапаліта Веніяміна, кантраст двух патрыярхаў і сваю працу ў ІТ

Святар Георгій Рой — пра даносы на яго, малітвы за Расію, якія дасылалі зверху, надзеі на Сусветны патрыярхат і страх прывыкнуць да несвабоды

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
35
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
2
Студент/адказаць/
29.06.2023
Рэальнасьць , эти сказки кому другому расскажи. Моральный авторитет этого Патриархата невысок, если не сказать что близко плинтуса. Не выдавайте желаемое за действительное.
0
Рэальнасьць /адказаць/
30.06.2023
Студент, Так, маральны аўтарытэт маскоўскага патрыярхату зусім не высокі. Фактычна ягоны маральны аўтарытэт падземны й мікраскапічны. Ён прапаведуе рэлігійнае апраўданьне крадзяжоў, тэрарызму, катаваньняў, згвалтаваньняў і забойстваў у расейскіх палітычных мэтах. Калі вы верныя свайму імені «Студент», прачытайце, чаму Ісус вучыў у Эвангельлі ў Бібліі. Вы ўбачыце, што палітыка маскоўскага патрыярхату груба парушае маральныя каштоўнасьці Ісуса Хрыста.
0
Правдивый россиянин/адказаць/
30.06.2023
Студент, Больше нет возможности скрывать или игнорировать очевидные факты, Студент. Москва не Третий Рим. К сожалению, Москва стала Четвертым Рейхом. Ее мышление, пропаганда и поведение доказывают ее моральное падение в возрожденный фашизм.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031