Знайсці
28.06.2023 / 22:0210РусŁacБел

«Беларускі народ не скарыўся, падзеі 2020 года не забытыя». Наталля Пінчук выступіла ў Еўрапарламенце

У падкамітэце па правах чалавека Еўрапейскага парламента 28 чэрвеня абмеркавалі сітуацыю з правамі чалавека і палітвязнямі ў Беларусі. На абмеркаванне беларускіх праблем запрасілі Наталлю Пінчук, жонку палітзняволенага заснавальніка і старшыні праваабарончага цэнтра «Вясна», лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага, піша «Радыё Свабода».

На слуханні прысутнічала каля 20 еўрадэпутатаў, якія цікавіліся, як дапамагчы беларускім палітвязням і іх сем'ям, выказвалі прапановы, як прыцягнуць улады Беларусі да адказнасці за катаванні і іншыя парушэнні правоў чалавека. Гучалі прапановы, як зрабіць, каб інстытут апекуноў беларускіх палітвязняў з ліку еўрадэпутатаў дзейнічаў больш эфектыўна. 

Наталля Пінчук сярод іншага заявіла:

«Калі б сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі была іншая, калі б з 1995 года Лукашэнку не ўдалося крок за крокам іх знішчыць — пры маўклівым сузіранні дэмакратычнага свету, — можа, не было б сённяшняй трагедыі ўкраінскага народа. Свабодная і незалежная еўрапейская Беларусь проста зрабіла б такія сцэнары немагчымымі.

Памылкова лічыць, што з рэжымам трэба таргавацца і «не заганяць яго ў кут», бо іначай ён, маўляў, здасць Беларусь Расіі. Нішто не перашкаджала яму зрабіць дэманстратыўны гуманітарны крок (напрыклад, адпусціць хранічна хворых, пажылых, шматдзетных). Але не, замест гэтага ён толькі захоплівае новых закладнікаў, каб сеяць страх. Бо беларускі народ не скарыўся, падзеі 2020 года не забытыя».

Наталля Пінчук выказала спадзяванне, што краіны Еўрапейскага саюза, лідары свету ў адстойванні дэмакратычных каштоўнасцяў прымусяць міжнародныя арганізацыі, у тым ліку Чырвоны Крыж, выконваць сваю місію.

Пінчук заявіла, што дыктатура Лукашэнкі працягвае адбіраць у беларусаў права на ідэнтычнасць:

«За 2020—2023 гады фармальна закрытыя ўсе без вынятку незалежныя арганізацыі, якія займаюцца адраджэннем нацыянальнай культуры. Зняволеныя сотні педагогаў, пісьменнікаў, музыкантаў і мастакоў. За беларускую мову б’юць у аддзелах міліцыі і пераследуюць у адміністрацыйных турмах. Медыя, якія спецыялізуюцца на гісторыі і культуры, абвешчаныя «экстрэмісцкімі». Перапісваюцца школьныя падручнікі. Адбываюцца чысткі кніг у бібліятэках. Гэта прыкметы этнацыду».

Чытайце таксама:

Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Еўрапейскай рады

Аб’яднаны пераходны кабінет выдаў заяву, якой дэнансаваў інтэграцыйныя дамовы з Расіяй

НАУ перадало ў Гаагу доказы ваенных злачынстваў Лукашэнкі і ягоных прыхільнікаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
24
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
1
3
Мінчук/адказаць/
29.06.2023
Ніхто не можа гаварыць ад імя народа, так што сціплай трэба быць
2
Мойша/адказаць/
29.06.2023
На справе ўжо скарыўся, дакладней скарылі. Надзеі на вызваленне і хоць нейкае паляпшэнне сітуацыі ў бліжэйшыя дзесяцігодздзі няма. Перамовы верагодна аслабілі б рэакцыйнасць лукашэнкі але неверагодныя вырашылі не спрабаваць, вырашылі ахвяраваць тымі, хто за кратамі дзеля сваіх амбіцый, а цяпер галосяць пра тое які тут гамон, а ўсім напляваць бо баліць не ў іх...
1
Мойша/адказаць/
29.06.2023
mikola ramanau, не прыслухаецца. Лібералы ня лічаць этнацыд злачынствам, для іх важней геі
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031