Знайсці
28.06.2023 / 15:481РусŁacБел

Польская армія атрымала першыя танкі Abrams і размесціць іх каля мяжы з Беларуссю

У Польшчу дастаўлены першыя амерыканскія танкі M1A1 Abrams. Цырымонія перадачы 14-ці баявых машын адбылася ў Шчэціне на поўначы Польшчы, у ёй узяў удзел міністр абароны краіны Мар'юш Блашчак.

Фота: Міністэрства абароны Польшчы

Блашчак заявіў, што сёлета Польшча атрымае яшчэ дзве роты танкаў, а ў наступным годзе — цэлы батальён такіх баявых машын.

Танкі пастаўляюцца ў рамках дамовы, падпісанай у студзені гэтага года. Усяго яна тычыцца пастаўкі ўжо ўжываных 116 танкаў M1A1 Abrams разам з машынамі тэхнічнага забеспячэння, каманднымі машынамі і транспарцёрамі.

Танкі паступяць на ўзбраенне 18-й механізаванай дывізіі са штаб-кватэрай у Седльцах недалёка ля мяжы з Беларуссю.

Таксама Польшча чакае пастаўкі з ЗША 250 танкаў Abrams найноўшай версіі M1A2 SEP v. 3.

Чытайце таксама:

У Кіеў з неабвешчаным візітам прыехаў прэзідэнт Польшчы

NATO гатова абараняцца ад Расіі і Беларусі — Столтэнберг

Украінскія вайскоўцы пачалі навучанне ў Нямеччыне на танках Abrams — Пентагон

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
0
28.06.2023
Chakajem rodnenkija chakajem.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031