Знайсці
28.06.2023 / 14:241РусŁacБел

У Кіеў з неабвешчаным візітам прыехаў прэзідэнт Польшчы

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ў сераду прыбыў у Кіеў з неанансаваным візітам. Пра гэта ў твітары паведаміла канцылярыя польскага прэзідэнта.

Анджэй Дуда. Фота: Marek Borawski / KPRP

Падчас візіту Дуда правядзе перамовы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, падчас якіх будуць абмяркоўвацца пытанні святкавання Дня Канстытуцыі Украіны. Таксама прэзідэнты абгавораць сітуацыю ў зоне баявых дзеянняў ва Украіне і пагрозу расійскай атакі на Запарожскую АЭС.

Дуда і Зяленскі таксама абмяркуюць падрыхтоўку да ліпеньскага саміту NATO ў Вільні.

Раней стала вядома, што ў Кіеў прыбыў прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа. Каментуючы сваю паездку ва ўкраінскую сталіцу, Наўседа адзначыў, што прыехаў перад віленскім самітам з галоўным мэсэджам — «месца Украіны ў NATO», як піша «Украінская праўда».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
28.06.2023
Slawa Ukraine! Dziakujem Polszchy!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031