Знайсці
28.06.2023 / 13:1311РусŁacБел

Зяленскі прапанаваў змяніць дату Раства і яшчэ двух дзяржаўных святаў

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі прапанаваў змяніць даты святкавання трох дзяржаўных святаў — Калядаў, Дня ўкраінскай дзяржаўнасці і Дня абаронцаў Украіны. Праект закона «Аб унясенні змяненняў у артыкул 73 Кодэкса законаў аб працы Украіны», унесены ім у парламент.

Калядны Кіеў. Фота: Sergiy Trofimov / Getty Images

«Мэта законапраекта — адмова ад расійскай спадчыны навязвання святкавання Раства Хрыстова 7 студзеня і ўсталяванне даты святкавання Раства Хрыстова 25 снежня. І, як вынік, перанос дат святкавання Дня ўкраінскай дзяржаўнасці (з 28 ліпеня на 15 ліпеня), калі шануецца памяць выбітнага дзяржаўнага дзеяча святога роўнаапостальнага князя кіеўскага Уладзіміра Вялікага, і Дня абаронцаў і абаронніц Украіны (з 14 кастрычніка на 1 кастрычніка), якое звязана з украінскімі вайсковымі традыцыямі ўшанавання дня Пакрова Прасвятой Багародзіцы».

У тлумачальнай запісцы падкрэсліваецца, што ва ўмовах поўнамаштабнай узброенай агрэсіі Расіі супраць Украіны працягваецца адраджэнне ўкраінскай нацыі, піша «Украінская праўда».

Нагадаем, што Праваслаўная царква Украіны з 1 верасня 2023 года пяройдзе на новаюліянскі каляндар для нерухомых святаў.

Такім чынам, ПЦУ будзе адзначаць Каляды 25 снежня, а не 7 студзеня, Пакроў — 1 кастрычніка, Вадохрышча — 6 студзеня, а Дзень святога Мікалая — 6 снежня. Вялікдзень і прывязаныя да яго даты застануцца ў праваслаўнай пасхаліі, якой карыстаецца ўвесь свет.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
30
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1
0
Казік/адказаць/
28.06.2023
Common sense , 9 з 15 праваслаўных цэркваў святкуюць 25-га, па нармальным календары
1
Крок/адказаць/
28.06.2023
Common sense , у вас очень странные аргументы и мативация при принятие решений, причем тут греки?
2
Санта/адказаць/
28.06.2023
Хай украінцы самі вырашаюць калі і ў якія даты ім святкаваць свае сьвяты. А што тычыцца нашае краіны, мяркую, што варта было б пакінуць як ёсць - гэта нашая разынка святкаваць Каляды два разы на год - 25.12 Раство па (знодна з Грыгарыянскім каляндаром) і потым зноў 07.01 Каляды па Юліянскаму каляндару. Нас і так шмат якіх выходных пазбавілі, дык навошта шчэ рабіць меней сьвят і выходных для людзей?!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031