Знайсці
28.06.2023 / 12:287РусŁacБел

У выніку расійскага ўдару па Краматорску загінулі дзве сястрычкі-школьніцы. Яны толькі скончылі 8-ы клас

Загінулыя школьніцы 4 верасня павінны былі святкаваць сваё 15-годдзе.

Юлія і Ганна Аксёнчанкі. Фота: Упраўленне адукацыі Краматорскай гарадской рады

«З сумам і невыносным болем паведамляем пра гібель дзвюх сясцёр Юліі і Ганны Аксёнчанак, вучаніц краматорскай школы №24», — гаворыцца ў паведамленні ўпраўлення адукацыі Краматорскай гарадской рады ў тэлеграм-канале.

Загінулыя школьніцы 4 верасня павінны былі святкаваць сваё 15-годдзе.

«Цяжка знайсці словы суцяшэння, немагчыма загаіць боль і горыч ад страты, бо смерць самых родных людзей — вялікае выпрабаванне. У гэты горкі момант падзяляем гора вашай сям'і і разам з вамі схіляем галаву ў глыбокім смутку», — дадалі ва ўпраўленні, як піша УНІАН.

Фота: Краматорская гарадская рада

27 чэрвеня расіяне нанеслі два ракетныя ўдары па цэнтры Краматорска. Адзін са снарадаў трапіў у піцэрыю, дзе знаходзіліся дзеці. Першапачаткова паведамлялася, што акупанты ўдарылі з ЗРК С-300, але пазней стала вядома, што ўдар быў учынены дзвюма ракетамі «Іскандэр».

Вядома пра дзевяць загінулых, сярод якіх тры непаўналетнія дзяўчынкі — адна 17-ці гадоў і згаданыя вышэй дзве сястры 14-ці гадоў. Пры гэтым генеральны пракурор Андрэй Косцін паведаміў, што ўсяго пацярпелі 60 чалавек.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
35
Абуральна
8
2
Пкк/адказаць/
28.06.2023
Путлера в Нюрнберг.
28.06.2023
Які жах і якая шкода. Чарговыя кветкі загінулі пад час злачынстваў Масковіі. Царства Божага гэтым анёлам. А ты пуцін будзь прокляты разам са сваімі маскавітамі і разам з лукашэнкаю.
1
Узкие/адказаць/
28.06.2023
Детоубийцы
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031