Знайсці
28.06.2023 / 10:234РусŁacБел

Маргарыта Ляўчук зняла свой фільм — пра гвалт дзяржаўнай сімволікай

Паглядзець фільм вядомай опернай спявачкі можна будзе сёння ў ютубе.

Скрын фільма

Маргарыта Ляўчук заканчвае магістратуру ў ЕГУ. Тэму гвалту дзяржаўнай сімволікай яна даследавала ў сваёй магістарскай працы. Вынікам даследавання стаў фільм.

Паказ фільма прайшоў учора ў Вільні. А сёння а 20-й яго прэм'ера адбудзецца ў ютубе (паглядзець можна па спасылцы).

Скрын фільма

«Кроў на траве» — так сын адной з палітзняволеных апісаў чырвона-зялёны сцяг. Гэта асацыяцыя стала назвай фільма.

Як лукашэнкаўскі рэжым выкарыстоўвае сімволіку і чаму гэта можна лічыць гвалтам? Дызайнеры, стылістка, урбаніст разважаюць пра значэнне і пасыл, якія маюць чырвоны і зялёны колеры, а былыя палітзняволеныя дзеляцца, якія эмоцыі гэта спалучэнне колераў выклікае ў іх. Расказваецца таксама, як гумар і творчасць дапамагаюць адолець псіхалагічную траўму.

Генеральным прадзюсарам фільма стаў Алесь Чахоўскі, рэжысёрам — Арцём Лобач. Маргарыта Ляўчук, аўтар ідэі, таксама знялася ў кадры. Сярод тых, хто фінансава падтрымаў ідэю, — беларуская дыяспара Бостана і Новай Англіі і баец палка Каліноўскага.

Прэзентацыя фільма ў Вільні. Маргарыта Ляўчук і рэжысёр Арцём Лобач (у цэнтры) адказваюць на пытанні

Маргарыта Ляўчук падзялілася, што ёй афіцыйны чырвона-зялёны сцяг не быў блізкі яшчэ да пратэстаў 2020 года. Спявачка згадвае, як у 2017-м выступала з операй на Тэнэрыфэ і за яе спінай на экране паказалі гэты сцяг — ад разгубленасці яна не вельмі добра выканала першую арыю.

Для фільма пра дзяржаўную сімволіку Маргарыта Ляўчук прасіла беларусаў дасылаць прыклады чырвона-зялёных «дызайнерскіх рашэнняў» у гарадах. Чырвона-зялёныя лаўкі, дзверы, скульптуры, трактары…

Гледачы падзяліліся, што наступным варта зняць фільм пра сапраўдныя нацыянальныя колеры.

Нагадаем, што ў 2021-м годзе сілавікі завялі на артыстку крымінальную справу «за абразу дзяржаўных сімвалаў» і абвясцілі ў вышук — за эпізод з кліпа.

Чытайце таксама:

Прадзюсар Аляксандр Чахоўскі — пра раскрутку Маргарыты Ляўчук, зайздрасць і псеўдапурытанства

Гісторыя аднаго мудрага рашэння 1915 года, ці Чаму Маргарыта Ляўчук у 2020-м дзейнічала так, як дзейнічала

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
65
Панылы сорам
4
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
10
11
У. Дубоука/адказаць/
28.06.2023
О Беларусь, мая шыпшына Зялены лiст, чырвоны цвет!
4
Тоска португальская /адказаць/
28.06.2023
Они довольны
0
Назавіце хоць аднаго папулярнага музыку які за лукашэнку?/адказаць/
01.07.2023
няма такіх!
Уся беларуская культура зараз з'яўляецца "экстрэмізмам" і "тэрарызмам"
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031