Знайсці
28.06.2023 / 06:24РусŁacБел

NATO гатова абараняцца ад Расіі і Беларусі — Столтэнберг

Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг заявіў, што Маскве і Мінску дасланы выразны сігнал аб тым, што «NATO гатова абараніць кожнага саюзніка, кожную цалю тэрыторыі NATO».

Енс Столтэнберг. Фота: AP Photo / Andreea Alexandru

«Калі вайсковая кампанія «Вагнер» размесціць сваіх серыйных забойцаў у Беларусі, усе суседнія краіны сутыкнуцца з яшчэ большай рызыкай нестабільнасці», — заявіў генеральны сакратар NATO ў аўторак у Гаазе на сумеснай прэс-канферэнцыі з лідарамі сямі краін альянсу.

Столтэнберг заявіў, што Паўночнаатлантычны саюз гатовы абараняць сваіх чальцоў ад Беларусі і Расіі і што падзеі, звязаныя з паўстаннем ПВК «Вагнер», — гэта «ўнутраныя расійскія справы».

Адказваючы на пытанне журналістаў аб праблемах бяспекі, якія могуць паўстаць у сувязі са знаходжаннем Прыгожына і яго атрадаў у Беларусі, усе спікеры заявілі, што яшчэ рана рабіць нейкія высновы з гэтай нагоды.

Чытайце таксама:

Прэзідэнт Польшчы назваў пераезд «вагнераўцаў» у Беларусь «негатыўнымі сігналамі»

«Рыхтуемся да найгоршага». У Асіповіцкім раёне невядома для каго рамантуюць кінуты вайсковы гарадок

«Я думаю, іх і не будзе ніколі». Лукашэнка запярэчыў, што ў Беларусі плануюць ствараць лагеры «вагнераўцаў» і пункты для іх набору

«Цэлая брыгада гатовая была». Лукашэнка заявіў, што быў гатовы паслаць войскі ў Расію для падаўлення мяцяжу

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031