Знайсці
28.06.2023 / 08:425РусŁacБел

У Белым доме пракаментавалі, ці быў мяцеж «Вагнера» толькі прыкрыццём для яго пераезду ў Беларусь

Таксама ў адміністрацыі Байдэна пракаментавалі словы Лукашэнкі аб прыбыцці ў краіну «значнай колькасці» расійскай ядзернай зброі.

Фота: Allan Baxter / Getty Images

Прэс-сакратарка Белага дома Алівія Далтан пракаментавала журналістам тэорыі і чуткі, якія з'явіліся на фоне мінулага мяцяжу ПВК «Вагнер» і яе пераезду ў Беларусь. Адказы прэс-сакратаркі прагучалі 27 чэрвеня падчас прамой трансляцыі брыфінгу ў Белым доме на YouTube.

На брыфінгу адзін з журналістаў задаў пытанні, ці пераезд вагнераўцаў у Беларусь — сапраўдная мэта мяцяжу ў Расіі і ці праўдзівыя, на думку адміністрацыі Байдэна, заявы Аляксандра Лукашэнкі наконт атрымання ім «ужо большай часткі» расійскай ядзернай зброі.

На гэта Алівія Далтан адказала так:

«Наконт сапраўдных мэт мяцяжу «Вагнера» давайце не ўпадаць у спекуляцыі. Мы працягваем сачыць за абстаноўкай і кантактаваць з нашымі саюзнікамі побач з Беларуссю. Што тычыцца праўдзівасці заявы Лукашэнкі аб ядзернай зброі, то мы не можам гэта пацвердзіць».

Нагадаем, што адразу ж пасля заканчэння мяцяжу ў Расіі з'явілася інфармацыя аб пераездзе ПВК «Вагнер» і яе кіраўніка Яўгена Прыгожына ў Беларусь. Гэтую інфармацыю падчас размовы з прапагандыстамі пацвердзіў сам Лукашэнка. 

Таксама ён заявіў, што большая частка расійскіх тактычных ядзерных зарадаў ужо знаходзіцца ў Беларусі. 

Чытайце таксама:

«Лукашэнка можа стаць міратворцам на сваю галаву, бо Пуцін помслівы». Аналітык — пра вынікі мяцяжу і Прыгожына ў Беларусі

«Размаўлялі першы раўнд хвілін з 30 на мацернай мове. Выключна». Лукашэнка выклаў сваю версію перамоў з Прыгожыным

«Цэлая брыгада гатовая была». Лукашэнка заявіў, што быў гатовы паслаць войскі ў Расію для падаўлення мяцяжу

Марк Рыхтер

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
20
Панылы сорам
3
Ха-ха
12
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
3
28.06.2023
Сидят десятки тысяч аналитиков, а потом путают Иран с Ираком.
0
Хехехе. І Агурбаш у дапамогу/адказаць/
28.06.2023
Фанат Макара, гэта тонкі сарказм, спадзяюся? А то ўсе хто з ім катнтактавалі (Федута і г.д.) - сядзяць, а гэты .... "№";"№; 
0
Прыгожа папусціла лукашэнку/адказаць/
28.06.2023
"Што тычыцца праўдзівасці заявы Лукашэнкі аб ядзернай зброі, то мы не можам гэта пацвердзіць
https://nashaniva.com/320223
"

як тактычна сказаць "трындзіць як дыхае" Ха-ха-ха
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031