Знайсці
28.06.2023 / 09:061РусŁacБел

«Не бачым прычын не падтрымаць». Кітай не супраць вяртання Украіне ўсіх яе тэрыторый, уключаючы Крым 

Пра гэта заявіў пасол КНР у Еўропе, адказваючы на пытанне агенцтва Al Jazeera.

Фота: Getty Images

Афіцыйны прадстаўнік Кітая ў Еўропе Фу Цун заявіў, што яго краіна можа падтрымаць Украіну ў яе імкненні вярнуць усе акупаваныя тэрыторыі і стаць цэласнай згодна з межамі, устаноўленымі ў 1991 годзе. Яго словы 27 чэрвеня перадае агенцтва Al Jazeera.

Адказваючы на ​​пытанне агенцтва аб падтрымцы намаганняў Украіны па вяртанні ўсіх сваіх акупаваных Расіяй тэрыторый, у тым ліку Крыма, кітайскі пасол сказаў: «Не бачым прычын не падтрымаць».

«Чаму б і не? Кітай паважае тэрытарыяльную цэласнасць усіх краін, уключаючы постсавецкія дзяржавы. Мы выступаем за вырашэнне гістарычных праблем паміж Украінай і Расіяй», — заявіў кітайскі пасол у ЕС Фу Цун.

Нагадаем, што яшчэ ў красавіку адзін з прадстаўнікоў Кітая ў Еўропе, наадварот, паставіў пад сумнеў легітымнасць існавання постсавецкіх краін, у тым ліку Беларусі, а таксама адзначыў, што «Крым належыць Расіі». Пасля гэтых заяў адбыўся вялікі скандал і таго кітайскага пасла вымушана адклікалі з Еўропы дадому.

Чытайце таксама:

Кітай паабяцаў ЗША не даваць зброі Расіі — CNN

Байдэн назваў Сі Цзіньпіна дыктатарам праз дзень пасля візіту дзяржсакратара ў Пекін

Кітай абвяргае інфармацыю аб пастаўках сваіх узбраенняў Рамзану Кадыраву

Марк Рыхтэр

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
21
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
0
1
Mafkees /адказаць/
28.06.2023
Конечно. Какие могут быть еще причины после того как весь мир увидел весь позор путенской армии и это испуганное хло,что то там булькающие про предательство пригожина?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031