Знайсці
25.06.2023 / 13:116РусŁacБел

Якім спортам займаецца прэм'ер-міністр Беларусі

Пра свае спартыўныя захапленні, якім прысвячае час у залежнасці ад агульнай загрузкі, кіраўнік урада расказаў у суботу на культурна-спартыўным фестывалі «Вытокi» ў Глыбокім, піша «Народная Воля». 

Раман Галоўчанка. Фота: «Ваяр»

Раман Галоўчанка заявіў, што спартыўныя захапленні мае з дзяцінства.

«Прыйшоў са школы, закінуў ранец і, пакуль сонца не сядзе, знік на спартыўных пляцоўках», ― успомніў прэм'ер.

Цяпер, паводле Галоўчанкі, часу не хапае, але па меры магчымасці ён стараецца падтрымліваць форму ― хадзьба, веласіпед, тэніс.

Галоўчанка дадаў, што рэгулярна займацца спортам у яго не заўсёды ёсць магчымасць з-за загружанасці.

Лепшы від спорту, на яго думку, — гэта выхаванне дзяцей, асабліва маленькіх. «За імі заўсёды трэба вельмі шмат бегаць», ― растлумачыў Галоўчанка.

Дзеці беларускага прэм'ера (у Рамана Галоўчанкі дзве дачкі і старэйшы сын) таксама займаюцца спортам. У старэйшай дачкі ў спісе спартыўных заняткаў ― тэніс і спартыўныя танцы, а «малодшая падцягваецца, бярэ прыклад са старэйшай сястры». Пра спартыўныя захапленні сына-студэнта кіраўнік урада не ўдакладніў.

Чытайце таксама:

Галоўчанка паведаміў аб праблемах з рэалізацыяй малочнай прадукцыі: на складах амаль на паўмільярда даляраў

Галоўчанка: Кожны дзень перад намі ставяць новыя выклікі, якія патрабуюць нетрывіяльных рашэнняў

Што можа быць пасля Лукашэнкі? Магчымыя кірункі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
25.06.2023
какие-то жиденькие у него волосики на голове... мот ему в турцию слетать пересадить
0
Параска/адказаць/
25.06.2023
"НН "пiярыць незаконную уладу , жах
0
даведка/адказаць/
26.06.2023
Самые спортивные белорусские силовики при этом выглядят самыми упитанными: Витя Л., Ковальчук, Головченко.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031