Знайсці
25.06.2023 / 17:173РусŁacБел

«Я сумую па рокерцы Качанавай, якая не баялася вымавіць слова «парнаграфія». Хто самы мемны з чыноўнікаў

Зорка TikTok і сувядоўца гумарыстычнага ютуб-шоу «о(б)суждаем» Глеб Сямёнаў у гутарцы на канале «Ток» паразважаў над тым, ці можна жартаваць з Ціханоўскай і Латушкі, і назваў самага мемнага, на яго думку, палітыка.

Глебу Сямёнаву падабаецца жартаваць з беларускіх палітыкаў. Скрын відэа «Ток»

Жарты з Ціханоўскай і Латушкі

Сямёнаў лічыць нармальным публічныя жарты са Святланы Ціханоўскай. Ён не падтрымлівае пазіцыі, што нельга смяяцца з лідараў дэмакратычнага руху. 

Глеб жартуе, што ў выпадку яго затрымання ўся перапіска, у якой ён жартуе з Ціханоўскай, была б «вялікім падарункам Азаронку з Гладкай і ўсім астатнім».

«Мне падабаецца пасмяяцца з Паўла Латушкі. Пра гэта я гавару ў сваім шоу. І пра Ціханоўскую», — кажа блогер.

Глеб адзначыў, што яму падабаюцца ўсе допісы ў «Советской Белоруссии», якія прысвечаныя Ціханоўскай, бо, на яго погляд, «гэта легалізуе яе ў інфармацыйнай прасторы».

Глеб сцвярджае, што чалавек, пра якога «ствараецца мем», працягвае жыць у гэтым жарце. І гэта, на яго думку, цяпер мае вялікую сілу.

Сямёнаў заўважыў, што яму хацелася б даведацца, як да жартаў пра сябе ставіцца Павел Латушка. Па яго адчуваннях, некаторыя з такіх жартаў Латушка цяжка перажывае. «Мне здаецца, гэта крыху закранае яго самалюбства», — дзеліцца сваімі адчуваннямі блогер.

А вось Ціханоўская, на думку Сямёнава, «з некаторых жартаў падсмейваецца».

Хто самы мемны з беларускіх чыноўнікаў

На погляд Сямёнава, «Наталля Качанава ўжо не тая». Па яго назіраннях, і напал жартаў пра Качанаву спаў. 

Ён згадаў, як у 2020 годзе Качанава прыехала ў адзін з універсітэтаў. Журналістам запіс размовы перадаў студэнт, які прысутнічаў на той сустрэчы.

«Яна звязала бамбардаванне Югаславіі з парнаграфіяй, якую паказвалі ў кінатэатрах. І яна такія рэчы сурʼёзна гаворыць. А потым БелТА друкуе адфоташоплены твар, які глядзіць на цябе, і ў паведамленні вось гэтая ўся лухта пра Югаславію і порна. Гэта лепш, чым сэкс. Я кайфую», — кажа блогер.

Цяпер жа, на думку Сямёнава, Качанава «ў нейкім сэнсе — збіты лётчык. Яна толькі ездзіць і распавядае, які Лукашэнка — бацька нацыі, як усіх цыцкаю выкарміў».

Блогер адзначыў, што сумуе па «рокерцы Качанавай, якая не баялася вымавіць слова «парнаграфія».

Беларускім палітыкам трэба хаця б на секунду зняць фракі

Глеб мяркуе, што цяпер у краіне мала яркіх і цікавых палітыкаў. Нашмат цікавейшым за астатніх, у тым ліку палітыкаў з дэмакратычнага кола, Сямёнаву падаецца Алег Гайдукевіч.

Усім палітыкам, на погляд блогера, «бракуе нейкага жыцця. Усе нейкія флегматычныя».

Глеб адзначае, што нават кансерватыўныя польскія палітыкі, за якімі яму даводзіцца цяпер назіраць (блогер жыве ў Польшчы), выглядаюць жывейшымі. У якасці прыкладу ён прывёў мэра Варшавы.

На думку Сямёнава, і беларускім палітыкам варта «хаця б на секунду зняць фракі. У гэтым больш жыцця».

Глядзіце цалкам:

Антось Жупран

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
8
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1
25.06.2023
hvory gety *suvjadomca* Gleb....
0
Хлопак з прагі /адказаць/
25.06.2023
Рафал Тшасковский какой это консервативный политик? Глеб - пустышка.
1
Woodoo Cult /адказаць/
25.06.2023
Зорка?! пока НН не написала, что он принял участие в шабаше в Варшаве, наверно, чтобы прорекламировать Ток, который вышел на следующий день, я даже не подозревал о существовании этой зорки.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031