Знайсці
20.06.2023 / 15:2818РусŁacБел

Лукашэнка: «Еўропа страціла суверэнітэт, бо адмовілася ад танных энерганосьбітаў з Расіі». Эканаміст красамоўна адказаў на гэта і нагадаў пра гаспадара бензакалонкі

Аляксандр Лукашэнка абурыўся, што еўрапейцы папракаюць яго ў страце суверэнітэту, а самі купляюць энерганосьбіты ўтрая даражэй. «Суверэнітэт у эканоміцы — гэта магчымасць мысліць не логікай каліфа на гадзіну», — каментуе ў адказ эканаміст Дзмітрый Крук.

Фота: Contributor Getty Images

Сёння на сустрэчы з міністрамі замежных спраў дзяржаў — членаў АДКБ Лукашэнка заявіў:

«Яны, еўрапейцы, папракаюць вас (і мяне ў тым ліку), што мы суверэнітэт тут губляем і гэтак далей. Ды Гасподзь з вамі! Вы даўно яго ўжо страцілі. Як можна ацаніць і як можна ставіцца да таго, што яны адмовіліся ад танных энерганосьбітаў з Расіі і бяруць у 3-5 разоў даражэй? Гэта што такое?

Нахілілі, у патрэбнае месца шыла ўставілі і засталося зусім няшмат, каб яны паваліліся і валяліся на зямлі, і яны яшчэ папракаюць кагосьці ў страце суверэнітэту! Якога суверэнітэту?»

Папулісцкія заявы Лукашэнкі пракаментаваў для «Нашай Нівы» эканаміст Дзмітрый Крук. Ён разважае пра тое, што насамрэч гарантуе суверэнітэт эканоміцы:

«Магчымасць штосьці адхапіць хутка і танна наўрад ці можа нават у самым спекулятыўным запале мець штосьці агульнае з суверэнітэтам. 

Суверэнітэт у эканоміцы — гэта, перш за ўсе, магчымасць па сваім меркаванні абіраць шлях развіцця краіны, захоўваючы як мага болей інструментаў (ступеняў свабоды) для гэтага і карыстацца гэтымі інструментамі.

Суверэнітэт у эканоміцы — гэта таксама магчымасць мысліць не логікай каліфа на гадзіну, а-ля «не да жыру, быць бы жыву» і «пасля нас хоць патоп», а мысліць аб будучыні краіны працяглым гарызонтам часу. 

У гэтым рэчышчы краіны Еўропы свядома адыходзяць ад залежнасці ад бензакалонкі, гаспадар якой — вар'ят па мерках сённяшняга свету, нягледзячы на тое, што пакуль яго газ / бензін нейкі час можа быць таннейшы (што між іншым далёка не факт).

Прадказальнасць, разуменне партнёра і давер да яго ў кантэксце эканамічнага суверэнітэту — нашмат больш важныя рэчы, чым бягучая цана. Менавіта таму краіны, якія мысляць такімі катэгорыямі, застаюцца суверэннымі і ўстойліва развіваюцца больш за 200 гадоў. А тыя, хто паставіў на нізкія цэны на энерганосьбіты, па ўсіх базавых эканамічных паказчыках перасталі развівацца апошнія мінімум 10 гадоў і ўсё больш адстаюць ад «недальнабачных» суседзяў.

Больш за тое, у выніку атрымалася такая татальная залежнасць ад гаспадара бензакалонкі, што весці ўсур'ёз гаворку пра паўнавартасны эканамічны суверэнітэт станам на сёння немагчыма».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
90
Панылы сорам
6
Ха-ха
15
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
7
0
Петро/адказаць/
20.06.2023
Бензін падаражэў на 10 цэнтаў пасьля адмовы ад паганамаскальскай нафты. Ну і хрэн зь німі з гэтымі цэнтамі. 😂
0
Цыганский барон/адказаць/
20.06.2023
Лукашенко думает точно так, как думает цыганский, необразованный бастард..
0
Питон/адказаць/
21.06.2023
как там у "Спартака" - "Mors sua, vita nostra"
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031