Знайсці
19.06.2023 / 07:416РусŁacБел

«Гэтая краіна называе нас сваім ворагам». Прэзідэнт Чэхіі патлумачыў сваю прапанову сачыць за расіянамі ў Еўропе

Прэзідэнт Чэхіі Пэтр Павэл удакладніў свае выказванні пра пагрозу бяспецы, якую ён бачыць у расійскіх грамадзянах у Еўропе, і неабходнасці ўважліва сачыць за іх дзейнасцю.

Пэтр Павэл. Фота: Alastair Grant / AP 

У чацвер прэзідэнт Павэл сказаў у інтэрв'ю «Радыё Свабода», што расійскія грамадзяне, якія пражываюць у Еўропе, павінны знаходзіцца пад наглядам спецслужбаў.

Гэта выклікала гнеўную рэакцыю многіх расійскіх карыстальнікаў сацыяльных сетак, якія, у прыватнасці, асабліва шмат каментавалі паралелі, якія Павэл правёў паміж становішчам расіянаў у краінах ЕС і японцаў у часы Другой сусветнай вайны ў ЗША, пра гэта піша Бі-бі-сі.

«Я магу адчуваць шкадаванне ў дачыненні да гэтых людзей, але ў той жа самы час, калі мы паглядзім на гісторыю, на час, калі пачыналася Другая сусветная вайна, у дачыненні да ўсяго японскага насельніцтва ЗША таксама быў уведзены рэжым пільнага назірання. Гэта проста кошт вайны», — сказаў тады Павэл.

Пасля пачатку Другой сусветнай вайны ўлады ЗША інтэрнавалі каля 125 тысяч японцаў, якія пражывалі на тэрыторыі краіны этнічных японцаў, большасць з якіх былі амерыканскімі грамадзянамі.

Афіцыйная прадстаўніца кіраўніка Чэхіі ўдакладніла, што параўнанне з японскім насельніцтвам ЗША «было зроблена ў тым кантэксце, што абмежавальныя меры ў дачыненні да грамадзян варожых краін — з'ява не новая, і ў мінулым яны таксама ўводзіліся, хоць і больш жорстка».

Прэзідэнт Чэхіі не казаў, што такія захады трэба паўтараць цяпер і ніякім чынам не меў на ўвазе «інтэрнаванне або які-небудзь іншы пераслед», як дадала яна.

«Ставіцца з асцярожнасцю»

У нядзелю свае словы патлумачыў ужо Павэл. У эфіры тэлеканала CNN Prima News прэзідэнт удакладніў, што не прапануе спецслужбам сачыць за кожным расіянінам. Разам з тым улады, са слоў прэзідэнта Чэхіі, павінны сачыць за падзеямі ў расійскай суполцы, каб рэагаваць на патэнцыйную рызыку.

Павэл паўтарыў, што Расія вядзе агрэсіўную вайну і «адкрыта адмаўляе рэчаіснасць міжнародных правілаў і права». Ён нагадаў гледачам пра выбухі ў 2014 годзе на чэшскім складзе зброі — тайнай аперацыі, якую, са слоў Прагі, правялі агенты расійскага ГРУ.

«Гэтая краіна называе нас сваім ворагам. Праз сваіх першых асоб яна пагражае іншым краінам ваеннымі ўдарамі, у тым ліку з ужываннем ядзернай зброі. Гэтая краіна здзейсніла тэрарыстычны акт у нашай дзяржаве. Па ўсіх гэтых прычынах мы павінны з асцярожнасцю ставіцца да грамадзян Расіі, якія пражываюць на нашай тэрыторыі», — адзначыў Павэл.

У суботу словы Павэла пракаментаваў кіраўнік камітэта Дзярждумы ў міжнародных справах Леанід Слуцкі. Ён сказаў, што заявы прэзідэнта Чэхіі «абсалютна за межамі», гэта «неанацызм у чыстым выглядзе».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
24
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0
6
Слава ВКЛ/адказаць/
19.06.2023
Наконец-то кто-то в Европе это сказал! Респект генералу Павелу. Теперь бы от слов к делу
7
Казік/адказаць/
19.06.2023
Лухта. Замест таго, каб душыць і разграміць расею, пераводзяць стрэлкі на з'ехаўшых расіяк. Расейцы не здольныя самаарганізавацца, знайшлі пагрозу. Усё ж прасцей, чым на выбух кахоўкі ці пагрозу запарожскай аэс рэагаваць
4
Федзя/адказаць/
19.06.2023
Вось чэхі, я нават не ведаю, як іх назваць. У 2020 прадалі светлашумавыя гранаты беларускаму АМАПу, а ў 2022 змяшалі беларусаў з лайном. Цяпер яны робяць тое ж самае з рускімі, якія супраць гэтай вялікай дзяржавы. Вы горш чым ворагі, вы !
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930