Знайсці
11.06.2023 / 20:331РусŁacБел

Трое мірных жыхароў загінулі ў Херсоне пры абстрэле лодкі падчас эвакуацыі

Усяго ў лодцы было 13 чалавек, яшчэ 10 атрымалі раненні.

Абстраляная лодка ў Херсонскай вобласці, на якой эвакуявалі людзей. Фота: Нацпаліцыя Украіны

Пра гэта паведаміў кіраўнік Херсонскай абласной адміністрацыі Аляксандр Пракудзін.

«Праз абстрэл лодкі, на якой эвакуяваліся людзі з левага берага, пацярпелі трынаццаць чалавек. Трое мірных загінулі, яшчэ дзесяць атрымалі раненні, сярод іх двое праваахоўнікаў.

Абстраляная лодка ў Херсонскай вобласці, на якой эвакуявалі людзей. Фота: Нацпаліцыя Украіны

74-гадовы мужчына, калі вораг адкрыў агонь, уласным целам прыкрыў жанчыну. Рускія расстралялі яго ў спіну. Ад атрыманых раненняў ён загінуў, лекары не паспелі яму дапамагчы…» — напісаў Пракудзін.

Чытайце таксама:

Расейцы ўзарвалі дамбу Кахоўскай ГЭС. Гэта катастрофа, наступствы якой цяжка пралічыць

«Патокі вады нясуць целы загінулых жывёл». Украінскі палітык апісвае сітуацыю на Херсоншчыне

Херсон затапляе — у мэтах бяспекі абясточылі мікрараён

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
19
11.06.2023
Shmat god tamu byu u Hersone...Adpaczyvau u Skadousku(30 km ad Hersona).Dobryja byli mjasciny....jak i czasy...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031