Знайсці
10.06.2023 / 16:4412РусŁacБел

У Вільні праходзіць фестываль халадніку ШМАТ ФОТАЎ

У Вільні сёння праходзіць першы Pink Soup Fest («Ружовы супавы фестываль»). Ён прысвечаны халадніку — страве, аднолькава папулярнай як у беларусаў, так і ў літоўцаў. Па-літоўску ён называцца šaltibarščiai (халодны боршч).

Святочныя гулянні арганізаваныя маштабна. Каля 100 партнёраў фестывалю прапануюць эксклюзіўныя мерапрыемствы і забавы, тым ці іншым чынам звязаныя з папулярнай стравай.

Фота: madeinvilnius.lt

На мерапрыемстве можна сустрэць самыя розныя варыяцыі халадніку і іншых страў, у якіх пераплятаюцца ружовы колер, смак халадніку і летні настрой.

Фота: madeinvilnius.lt

Фота: madeinvilnius.lt

Тэматыка халадніку ўключае ў сябе не толькі супы. Наведвальнікаў фестывалю чакаюць розныя дэсерты, звязаныя з традыцыйным літоўскім супам. 

Фота: madeinvilnius.lt

Фота: madeinvilnius.lt

На галоўнай пляцоўцы мерапрыемства сотні гараджан, апранутыя ў ружовае, спускаюцца з горкі па пене ў вялікую штучную чашу. 

Фота: madeinvilnius.lt

А разнастайныя дэсерты, напоі і забавы, натхнёныя халадніком, чакаюць гасцей у больш чым 30 кавярнях і рэстаранах горада.

Фота: madeinvilnius.lt

Чакаецца, што ў будучыні гэта мерапрыемства стане штогадовай традыцыяй, уцягваючы ў віхор забаў увесь горад.

Чытайце таксама:

З чаго вараць і як называюць традыцыйныя беларускія супы

На Падляшшы пройдзе фестываль беларускай традыцыі

Праз тры гады вяртаецца фестываль LIDBEER

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
27
Панылы сорам
0
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
3
11.06.2023
А сам холодник-то где? Там только народ разукрашенный.
0
Gorliwy Litwin /адказаць/
11.06.2023
Ізноў жмудзінскія летувісы нешта скралі ў шчырых беларусоў! даКолі?
0
Фрося Бурлакова/адказаць/
11.06.2023
никаких заслуг, Дык Крыжачок гэта ўжо з віна- водачнага. ‘Калхозники’ больш па вішнеўцы, слівовіцы ды медавухі. А самагон - ваапшчэ наша ўсе!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031