Знайсці
06.06.2023 / 11:542РусŁacБел

«Абліў дзверы сіне-жоўтай фарбай і спрабаваў падпаліць». Мастака-акцыяніста з Крыма асудзілі на 15 гадоў

Крымскага мастака-акцыяніста Багдана Зізу расійскі вайсковы суд у Растове-на-Доне прысудзіў да 15 гадоў зняволення ў калоніі агульнага рэжыму. Першыя чатыры гады яму трэба будзе правесці ў турме.

Скрыншот відэа тэлеграм-канала «Крым 24»

Ноччу 16 мая 2022 года Зіза абліў дзверы адміністрацыі Еўпаторыі фарбай колераў украінскага сцяга і паспрабаваў падпаліць іх, пратэстуючы супраць вайны. Яго затрымалі на наступны дзень, піша выданне «Граті».

Зізе паставілі ў віну ўчыненне тэракта, пагрозу здзяйснення тэракта і заклікі да тэрарызму за відэазварот, які ён запісаў адначасова з акцыяй.

Зіза прызнаў, што правёў антываенную акцыю, але настойваў, што яна нікому не нашкодзіла. Пракурор прасіў для мастака 18 гадоў зняволення.

У апошнім слове Зіза зноў казаў пра неабходнасць выступаць супраць вайны і небяспеку маўчання. Пасля гэтага ён абвясціў галадоўку з 10 чэрвеня, запатрабаваўшы пазбавіць яго расійскага грамадзянства і вызваліць з расійскіх турмаў усіх украінскіх палітвязняў.

Багдан Зіза. Фота: сацыяльныя сеткі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
4
06.06.2023
Idyiot !
0
Теперь/адказаць/
06.06.2023
Будешь красный уголок в зоне малявать, кисточки и форму выдадут.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031