Знайсці
04.06.2023 / 09:467РусŁacБел

Прэзідэнт Грузіі прапануе адпусціць Саакашвілі з электронным бранзалетам

Зурабішвілі кажа, што яе турбуе нанясенне шкоды іміджу Грузіі на Захадзе.

Саакашвілі ў судзе. Май 2022 года. Скрын відэа

Грузінскі прэзідэнт Саламэ Зурабішвілі лічыць, што ўмовы ўтрымання Міхаіла Саакашвілі трэба змякчыць, адпусціўшы яго з электронным бранзалетам. Пра гэта Зурабішвілі сказала ў інтэрв'ю France 24.

На думку Зурабішвілі, Саакашвілі трэба забяспечыць добрае стаўленне — «такое, як абыходзяцца з многімі іншымі прэзідэнтамі ва ўсім свеце, якія былі прысуджаныя да турэмнага зняволення».

«Ёсць электронныя бранзалеты, пра якія мы ведаем, і іншыя формы, якія больш падыходзяць краіне, якая далучаецца да ЕС», — дадала яна.

Прэзідэнт Грузіі ўхілілася ад адказу на пытанне, ці падтрымлівае яна памілаванне Саакашвілі.

«Яны [заходнія дзяржавы] падкрэсліваюць шкоду, якую ўся гэтая сітуацыя наносіць іміджу Грузіі на Захадзе. Мяне гэта турбуе, і я шмат раблю, каб палегчыць гэтую сітуацыю. Але шкода была нанесена рашэннямі, прынятымі ўрадам, і амністыя насамрэч — не тое, што пакрые гэтую шкоду», — лічыць яна.

Экс-прэзідэнт Саакашвілі прыехаў у Грузію 1 кастрычніка 2021 года і адразу быў арыштаваны, апошнім часам стан яго здароўя значна пагоршаў.

Чытайце таксама:

«Гэта яго ўкраінскі працяг». Украінская дэпутатка заявіла, што нарадзіла ад Саакашвілі

Скура ды косці: Саакашвілі паказаў наступствы знаходжання пад вартай

Саакашвілі заявіў, што памірае

Прэзідэнт Грузіі: Саакашвілі не вызваляць нават з маім памілаваннем

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Саламон Шпілівілі/адказаць/
04.06.2023
Грузія ўжо даўно не рухаецца ў ЕС, а ўпэўнена шыбуе ў кірунку рашысцкай турмы народаў.
0
Казік/адказаць/
04.06.2023
Смоўж, лёгка загугліць навіну 3 лістапала 2021, дзе Зарубішвілі сказала, што ў ніякім разе не памілуе Саакашвілі і не лічыць яго палітычным зняволеным. То бок у першую чаргу гэта справа яе выбару, а не акалічнасцяў. Было б жаданне, а магчымасці знайдуцца. Пазней яна не раз на розныя лады адмаўлялася размаўляць пра гэта і нават пра ўмовы яго ўтрымання
0
Смоўж/адказаць/
05.06.2023
Казік, я вам кажу пра прававыя моманты, а не пра яе жаданне.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829