Знайсці
01.06.2023 / 13:4814РусŁacБел

«Крычала, вяла сябе агрэсіўна». Стала вядома, што з Аленай Анісім

Яна адседзела 12 сутак.

Алена Анісім. Фота: «Наша Ніва»

«Хто перажываў, хваляваўся за Алену Анісім і цікавіцца яе лёсам, спадырыня Алена ўжо на волі, адбыла 12 сутак адміністрацыйнага арышту па абвінавачанні ў дробным хуліганстве», — напісала ў фэйсбуку праваабаронца Таццяна Равяка.

«Крычала, размахвала рукамі, паводзіла сябе агрэсіўна, на просьбы супакоіцца не рэагавала — усё гэта паважаны навуковец здзейсніла ў РУУС Першамайскага раёна Мінска».

Зараз Алена Анісім з'ехала за горад, падлечваецца. Вядома, што яе звольнілі з Акадэміі навук, піша «Народная Воля».

Па былую дэпутатку Палаты прадстаўнікоў і кіраўніцу Таварыства беларускай мовы Алену Анісім прыйшлі 17 мая проста ў Акадэмію навук. Куды яе завезлі і ў чым вінавацілі, доўгі час не было вядома.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
5
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
66
1
Dendraryj/адказаць/
02.06.2023
mikola, да пары ваду збан носіць. Гэта пра вас, спадар швондэр або шарыкаў. Дарасціце хаця б да таго ўзроўню, што спадарыня Алена, каб карыстацца павагай. Хаця ж каму кажу, языком пляскаць, выстаўляць ліпавыя абвіначванні і навешваць ярлыкі - гэта вашае прызванне, прафесія.
1
mikola ramanau/адказаць/
02.06.2023
Штых, // kurak ni smeshy....
02.06.2023
Слабавікі нават хлусіць не ўмеюць. Цынічная і нахабная хлусня
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031